Архіў

З усёй краіны

Была калісьці лаўра

Гаротны стан Куцеінскага манастыра стаў тэмай Першых Куцеінскіх чытаньняў у Воршы. Заснаваны ў 1623 г. праваслаўны манастыр пэўны час меў высокі статус лаўры. На пачатку 1990-х адрэстаўраваная за дзяржаўны кошт мураваная Сьвятадухаўская царква была перададзена адноўленаму манастыру. Аднак у двух былых яго будынках разам з насельнікамі працягваў жыць дзясятак сем’яў. І цяпер у манастыры жывуць дзьве сям’і. Распрацаваны праект рэстаўрацыі і рэканструкцыі кельляў. Але фінансаваньня які ўжо год няма. Сьвятадухаўская царква, выдатны помнік архітэктуры віленскага барока, выклікае ў некаторых царкоўнікаў адмоўныя эмоцыі — быццам бы яна мае ўніяцкі выгляд. Таму й мараць яны яе скалечыць. Дарэчы, распачаліся Куцеінскія чытаньні набажэнствам у гэтай царкве. Цікава, што яго зусім нечакана для прысутных завяршыў адзін зь вернікаў, засьпяваўшы «Магутны Божа».

Юшкі не пакаштуюць

112 кіляграмаў рыбы было канфіскавана супрацоўнікамі Аршанскай інспэкцыі па ахове расьліннага і жывёльнага сьвету ў двух браканьераў з Барысава. Тыя ноччу амаль пяць гадзін лавілі рыбу з дапамогай электрычнай вуды. Злачынцаў узялі пад варту. Ім пагражае пакараньне ад буйнага штрафу да чатырох гадоў пазбаўленьня волі. Пра браканьераў паведамілі рыбаловы, якія заўважылі, што па Дняпры плывуць здохлыя малькі — яны гінуць масава, а дарослыя рыбы, калі трапляюць пад электраразрад, трацяць здольнасьць да размнажэньня. За электравуду браканьер цяпер прыцягваецца да крымінальнай адказнасьці Раней жа каралі толькі штрафам.

Яўген Жарнасек, Ворша

Лукашэнку Дажынкі, случчакам клопат

Тры месяцы случчакі ў добраахвотна-прымусовым парадку штомесяц пералічвалі ў фонд сьвята, у залежнасьці ад акладу, ад 12 да 20 тыс. руб. Спачатку народ цешыўся, што сьвята пройдзе, а ўпарадкаваны горад застанецца. Аднак колькасьць і арганізацыя спраў, бясконцыя суботнікі і адлічэньні пакрысе сталі выклікаць раздражненьне. Перанос «Дажынак» прынёс яшчэ адзін суботнік зь нядзельнікам у дадатак. Ва ўсіх ёсьць, урэшце, і асабістыя справы, і свая гаспадарка. Таму настрой аднолькавы — хутчэй бы перажыць сьвята і зажыць спакойным жыцьцём.

Для каго «Дажынкі» радасьць — гэта злодзеі. Зьнікае шмат чаго: інструмэнт, будматэрыялы, неяк ноччу зьнік КамАЗ з прычапным кранам.

Слуцкія кукурузьнікі

Гарадзкое насельніцтва масава далучаюць да ўборкі кукурузы. На гэтую справу пасылаюць і школьнікаў з настаўнікамі, і людзей з усіх прадпрыемстваў. Людзі жартуюць, што хутка будуць заробак атрымліваць на заводах, а працаваць у калгасах.

Сяржук Кут, Слуцак

Бывайце, трусовыя шапкі

Канцэрн «Беллегпрам» вырашыў ліквідаваць бабруйскую футравую фабрыку. Сёньня на прадпрыемстве, з улікам базы адпачынку і інтэрнату, працуе 150 чалавек, пераважна жанчыны. Усе яны да 7 лістапада павінны атрымаць поўны разьлік. На сёньня ў Бабруйску 822 працоўныя вакансіі, для жанчын толькі 137.

Надзея Лісоўская, Бабруйск

Дзяржзамова зьела ўсё чыста

Работнікаў сельгасвытворчага прадпрыемства «Імя Дзімітрава» ашукалі. Зьмянілася кіраўніцтва гаспадаркі, і шараговым работнікам было адмоўлена ў выдачы належнага ім паводле калектыўнага дагавору збожжа за сабраны ўраджай. Адмова матывуецца тым, што ў СВК няма збожжа: усё здадзена на дзяржзамову. Проста як пры харчразьвёрстцы…

Зінаіда Мілешчанка, Круглае

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць