Эканоміка66

Мясніковіч: Кожнае прадпрыемства павінна мець план мадэрнізацыі

Прапрацоўка асноўных пытанняў і падыходаў па мадэрнізацыі павінна завяршыцца сёлета.
Пра гэта, як паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі, заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях мадэрнізацыі прадпрыемстваў 10 снежня прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

«Кожнае прадпрыемства павінна мець план мадэрнізацыі, — сказаў ён. — Усе планы павінны быць індывідуальнымі, аднак выхадныя даныя, па якіх ажыццяўляецца кантроль, а таксама мэта, якая ставіцца, — адзіныя. І гэта закладзена ў метадычных падыходах, прынятых урадам з падачы Міністэрства эканомікі».

Мясніковіч звярнуў асобную ўвагу на тое, што грошы трэба ўкладваць у тыя праекты, якія дадуць найбольшую аддачу, і галоўнае — хутка.
Паводле слоў прэм’ера, на праекты па мадэрнізацыі ў наступным годзе ў бюджэце прадугледжана 13 трлн. рублёў. Выкарыстоўваць неабходна і магчымасці інавацыйных фондаў, а гэта фактычна 3 трлн. рублёў. Мясніковіч дадаў, што гэтыя сродкі будуць накіроўвацца на інавацыйныя, унікальныя праекты, якія сапраўды змогуць павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі.

Як адзначыў у сваім дакладзе міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, у Беларусі сфарміравана неабходная сістэма нарматыўна-прававых актаў, скіраваная на падтрымку будаўніцтва новых і мадэрнізацыю дзейных прадпрыемстваў.

Чым больш праект эфектыўны і стратэгічна важны, тым на большы аб’ём фінансавання з боку дзяржавы можна разлічваць. Найважнейшай задачай пры гэтым з’яўляецца набліжэнне Беларусі да сусветнага ўзроўню па прадукцыйнасці працы.

Мадэрнізацыя прадпрыемстваў дазволіць да 2015 года павялічыць прадукцыйнасць працы па выручцы на арганізацыях, якія мадэрнізуюцца, у 1,7 разу. Пры гэтым аддача складзе 2 долара выручкі на 1 долар укладзеных сродкаў.

«Прыцягненне бюджэтных сродкаў павінна разглядацца, на наш погляд, у апошнюю чаргу. Ёсць рэзервы іншых крыніц фінансавання, — заявіў міністр. — Напрыклад, ведамствы і рэгіёны надаюць мала ўвагі такой крыніцы, як уласнасць, што неэфектыўна выкарыстоўваецца, ці ўласнасць, ад якой дзяржава можа лёгка адмовіцца. Практычна не плануюцца такія крыніцы, як замежныя інвестыцыі».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 3

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла8

МАК забараніў украінскаму скелетаністу выступаць у шлеме з выявамі спартсменаў, загінулых на вайне4

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай12

Алімпіяда яшчэ толькі пачалася, а заваяваныя медалі ў некаторых прызёраў ужо паламаліся5

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце1

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 3

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць