Улада77

Лукашэнка едзе ў Шклоў

Аляксандр Лукашэнка сёння падчас працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць азнаёміцца ​​з ходам мадэрнізацыі і рэканструкцыі ільнозаводаў.

Кіраўнік дзяржавы наведае ААТ «Шклоўскі льнозавод», на якім ўсталяваная бельгійская высокапрадукцыйная тэхналагічная лінія па выпрацоўцы льновалакна. Мадэрнізацыя на прадпрыемстве пачалася ў студзені 2011 года. Завяршыць яе плануецца ў сакавіку 2013 года. Пры гэтым будуць вызвалены 17 га тэрыторыі і перададзены гораду.

Па выніках 10 месяцаў года выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на прадпрыемстве склала Br11, 7 млрд (за 2011 год — Br8, 2 млрд.), чысты прыбытак — Br1, 6 млрд, рэнтабельнасць продажаў — 0,7% (2011 год — мінус 8,7%). Цяпер выпрацоўка ільняной прадукцыі ажыццяўляецца на двух тэхналагічных лініях расійскай вытворчасці.

Усяго ў Беларусі першаснай перапрацоўкай лёну займае 30 юрыдычных асоб, якія маюць 43 вытворчыя пляцоўкі.

Праграмай мадэрнізацыі прадугледжана, што ў 2015 годзе будзе 18 высокапрадукцыйных тэхналагічных ліній па выпрацоўцы доўгага і кароткага льновалакна. Чатыры лініі ўжо ўстаноўлены на Дубровенскім, Дварэцкім, Пружанскім і Шклоўскім льнозаводах.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild14

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць