Ну што ж,
Прыходзіць час
Ля новай дамавіны
І вам ужо
Дзяліць чыны і медалі.
За тое,
Што даўно схілілі нізка спіны,
І гонар свой былы
Так проста прадалі.
Вы думаеце,
Мы не чуем і не бачым,
Як прадзедам на здзек,
На радасць прыбышу
Вы з пенай на губах
І з віскатам сабачым
Ірвеце беларускую душу?
Забылі лёгка вы
І продкавы магілы,
І праведную кроў,
І матчын запавет,
Апосталаў сваіх
І нават --
Божа мілы! --
Гаворку землякоў,
З якой пайшлі вы ў свет.
Нібы кашулю танную, старую,
Радзіму
Вы кідаеце ў лабаз...
Вы думаеце,
Мы вам некалі даруем?
Панове,
Вы ўсё ж дрэнна ведаеце нас...
Каментары