Свет11

Кітай абагнаў Расію па колькасці атамных падводных лодак

Кітай выйшаў на другое месца ў свеце па колькасці атамных падводных лодак, абышоўшы Расію, піша Thinktanks.pro.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле ацэнак аналітычнай платформы Marine Insight, на пачатак 2026 года ў складзе ВМС Кітая налічваецца 32 дзейныя атамныя субмарыны, без уліку караблёў, якія знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва. Лідарам у гэтай сферы па-ранейшаму застаюцца ЗША, якія эксплуатуюць 71 атамную падводную лодку розных класаў.

Рэзкі рост кітайскага флоту звязаны з пераходам ад дызель-электрычных да атамных праектаў. У строй ужо ўведзеныя шматмэтавыя падводныя лодкі тыпу 093, здольныя прымяняць крылатыя ракеты. Адначасова Кітай распрацоўвае стратэгічную падводную лодку новага пакалення тыпу 096, каб забяспечыць пастаяннае марское ядзернае стрымліванне.

Расія апусцілася на трэцяе месца з флотам з 29 атамных падводных лодак, працягваючы пры гэтым мадэрнізацыю дзейных караблёў. У Вялікабрытаніі і Францыі налічваецца 10 і 9 атамных субмарын адпаведна. Замыкае спіс уладальнікаў атамных падводных лодак Індыя — у гэтай краіны дзве субмарыны такога класа.

Каментары1

  • Хазін
    07.02.2026
    Кітай нават абагнау́ рф у вытворчасці цвікоу́. На россии нічога свайго немашака, імпарт перавышае экспарт на россии у некалькі разоу́

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

Артысты фестывалю «Прайм Эра» зладзілі канцэрт у небе на борце самалёта «Белавія» ВІДЭА1

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць