У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я ДАІ нагадвае пра павышаную небяспеку на аўтамабільных дарогах. У Мінску на МКАД яшчэ дзейнічае абмежаванне хуткасці 50 км/г на ўчастку ад вул. Чыжэўскіх да Партызанскага праспекта. Абмежаванне хуткасці ўведзена таксама яшчэ на некалькіх дарогах Мінскай вобласці, паведамляе
Паводле звестак ДАІ Завадскога раёна Мінска, сёння камунальныя службы сумесна з супрацоўнікамі аўтаінспекцыі будуць чысціць ад снегу вуліцу Байкальскую і Алтайскую, а заўтра — Васняцова і Райніса. Праз гэта ДАІ просіць кіроўцаў не пакідіць свае аўтамабілі на доўгі тэрмін на вышэйпералічаных вуліцах, бо інакш яны будуць замінаць працам па ачыстцы і іх эвакуююць.
ДАІ таксама нагадвае пра неабходнасць быць крайне ўважлівымі, устрымацца ад рэзкіх манёўраў і тармажэнняў, трымаць дыстанцыю бяспекі ды не грэбаваць рамянямі бяспекі. ДАІ Гродзенскай вобласці звяртае ўвагу, што шмат аварыяў адбываецца на ўжо расчышчаных дарогах, бо кіроўцы «губляюць пачуцце меры».
Каментары