Свет7676

Хто Вы такі? Дэпард'ё жорстка адказаў прэм'ер-міністру Францыі

Сусветна вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё адказаў прэм’ер-міністру Францыі Жану Марку Эро, які назваў яго «ўбогім» за тое, што акцёр пераехаў жыць у Бельгію. Дэпард'ё прыняў рашэнне эміграваць з Францыі ў Бельгію, каб не плаціць высокага падатку. Урад сацыялістаў узняў стаўку падаткаў для самых багатых да 75%.

Праўда, Эро пазней заявіў, што не называў «убогім» Дэпард'ё наймя, аднак лічыць убогімі падатковыя ўцёкі акцёра ў Бельгію і заклікае заможных французаў праявіць патрыятызм і грамадзянскую салідарнасць у перыяд эканамічнага і фінансавага крызісу. Дэпард'ё заўжды падтрымліваў правых і Сарказі, а не сацыялістаў.

Працытуем ліст Дэпард'ё цалкам.

«Я нарадзіўся ў 1948 годзе і ў 14 гадоў пачаў працаваць у друкарні, потым рознарабочым, затым як драматычны акцёр. Я заўсёды плаціў падаткі, не залежна ад урада, які быў ва ўладзе.
Я ніколі не пазбягаў маіх абавязкаў. Фільмы, у якіх я здымаўся, сведчаць пра маю любоў да Францыі і да яе гісторыі.

Гэтую краіну пакінулі людзі больш вядомыя, чым я. І мне, на жаль, больш няма чаго тут рабіць.
Але я буду працягваць любіць Францыю і публіку, з якой я дзяліў столькі эмоцый.

Я еду, бо вы лічыце, што поспех, талент, творы, любая спроба быць не такім, як усе, павінны быць санкцыянаваныя.

Я не прашу, каб мяне ўхвалялі, але хаця б паважалі. Нікога, з тых, хто пакінуў Францыю, не абражалі так, як мяне.
Я не абавязаны тлумачыць прычыны майго выбару, іх занадта шмат, і яны занадта асабістыя.

Я еду, выплаціўшы вам 85% падаткаў з заробленых мною грошай.

Я аддаю вам мой пашпарт і маю сацыяльную страхоўку, якой я ніколі не карыстаўся. У нас з вамі няма агульнай радзімы, я праўдзівы еўрапеец, грамадзянін свету, як навучыў мяне мой бацька.

Я знаходжу «нікчэмным» судзілішча над маім сынам, якога хлапчуком прысудзілі да трох гадоў турэмнага зняволення за 2 грамы гераіну, тады як іншыя за больш цяжкія злачынствы разгульваюць на свабодзе.

Я не кідаю камень у тых, хто мае высокі халестэрын, ціск ці дыябет, ужывае алкаголь і засынае за рулём сваіх матацыклаў. Я ж адзін з іх, як любяць пляткарыць СМІ. Але я ніколі нікога не забіў, і не думаю, што заслугоўваю быць прыніжаным.

За 45 гадоў я выплаціў 145 млн падаткаў, даў працу людзям у кампаніях, якія былі створаны для іх і кіруюцца імі.

Я не хвалюся і не скарджуся, але я адмаўляюся прыняць слова «мізэрны»!

Хто Вы такі, каб мяне судзіць, я Вас пытаюся, месье Эро, прэм’ер-міністр месье Алянда, я Вас пытаюся! Хто Вы такі?

Нягледзячы на ​​ўсе мае эксцэсы, мой апетыт і любоў да жыцця, я перш за ўсё вольны чалавек, Месье, і застануся з Вамі ветлівым».

У разгар прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі ў Францыі лідар сацыялістаў Франсуа Алянд прапанаваў у мэтах пераадолення дэфіцыту бюджэту павысіць з 2013 года да 75% стаўку падаходнага падатку для грамадзян, якія зарабляюць больш за мільён еўра ў год. У сувязі з гэтым некаторыя заможныя людзі, у ліку якіх апынуўся Дэпард'ё, вырашылі пакінуць Францыю.

Эро ж паставіў у прыклад багатых французаў, якія плацяць вялізныя падаткі, аднак не з’язджаюць з краіны, бо адчуваюць сябе адказнымі за яе лёс. Паводле яго слоў, з краіны бягуць нямногія.

Каментары76

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік52

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ўвечары частка Салігорска засталася без вады

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад16

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету5

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік52

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць