Эканоміка11

Савет Федэрацыі ратыфікаваў газавыя пагадненні з Беларуссю

Савет Федэрацыі 26 снежня ратыфікаваў пагадненне аб пастаўцы газу ў Беларусь і цэнах на яго, а таксама пагадненне адносна дзейнасці "Белтрансгаза", паведамляе РІА Новости.

Дакумент устанаўлівае для Беларусі на 2012 год цану на газ, што пастаўляецца для задавальнення яе ўнутраных патрэб, а таксама вызначае формулу такой цаны на 2013-ты і наступныя гады ў прывязцы да цаны газу для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.

Пагадненнем таксама вызначаецца парадак разліку тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы газу па газаправодах ААТ "Белтрансгаз" як для ўнутранага спажывання, так і за межы Беларусі.

Сенатары таксама ратыфікавалі міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці "Белтрансгаза".
Пагадненне прадугледжвае заключэнне дагавора паміж ААТ "Газпром" і Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі аб набыцці расійскім холдынгам 50-працэнтнага пакета акцый "Белтрансгаза" за 2,5 мільярда долараў. Гэтая здзелка была закрытая летась, і "Газпром" цяпер валодае 100% акцый беларускага газатранспартнага прадпрыемства.

У пагадненні замацоўваюцца ўмовы і кірункі далейшай дзейнасці "Белтрансгаза", у прыватнасці: мадэрнізацыя, рэканструкцыя і развіццё газатранспартнай сістэмы, якая знаходзіцца ва ўласнасці кампаніі; ажыццяўленне "Белтрансгазам" функцыі выключнага імпарцёра расійскага газу, што пастаўляецца ў Беларусь; транспарціроўка газу па тэрыторыі краіны за яе межы і ажыццяўленне функцыі аператара ўчастка газаправода Ямал — Еўропа на тэрыторыі Беларусі.

Акцыянеры "Газпрома" на гадавым сходзе ў чэрвені ўхвалілі дагавор куплі "Белтрансгазам" у 2013 годзе 23 мільярдаў кубаметраў газу на 4,1 мільярда долараў. Раней быў ухвалены дагавор, згодна з якім усяго ў 2012—2014 гадах "Белтрансгаз" можа закупіць у "Газпрома" 69 мільярдаў кубаметраў газу на 17,25 мільярда долараў.

Дагаворы таксама прадугледжваюць, што "Белтрансгаз" у 2013 годзе аказвае паслугі па транзіце газу па Беларусі ў аб'ёме не больш чым 60 мільярдаў кубаметраў, што на 34,8% вышэй за меркаваны аб'ём на 2012 год. Па магістральных трубаправодах, што праходзяць па тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляюцца транзітныя пастаўкі расійскага прыроднага газу ў Калінінградскую вобласць Расіі, Літву, ва Украіну і Польшчу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства105

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць