Спорт

Імя Ібрагімавіча трапіла ў слоўнік шведскай мовы

Дзеяслоў zlatanera, утвораны ад імя форварда зборнай Швецыі па футболе Златана Ібрагімавіча, увойдзе ў слоўнік шведскай мовы. Дзеяслоў, які азначае «рабіць нешта з сілай, дамінаваць», стаў адным з 40 слоў і выразаў, зацверджаных шведскай Радай па мове.

Пра гэта паведамляе сайт французскага выдання L’Equipe.

У слоўніках будзе зроблена пазнака, што дзеяслоў zlatanera прыйшоў у шведскую мову з французскай,
дзе гэта слова з’явілася дзякуючы футбалісту Златану Ібрагімавічу, які «пануе на поле і па-за ім».

Дзеяслоў zlataner (ва французскай мове ў яго менавіта такі інфінітыў) прыдумалі на французскім тэлеканале Canal + у сатырычнай перадачы Les Guignols de l’info, героямі якой з’яўляюцца лялькі. Адна з лялек паказвае Ібрагімавіча.

31-гадовы футбаліст з пачатку сезона-2012/13 выступае за французскі ПСЖ, куды ён перайшоў з італьянскага «Мілана». Пасля першага кола ПСЖ дзеліць у чэмпіянаце Францыі 1–3 месцы з «Ліёнам» і «Марсэлем», а Ібрагімавіч, які забіў 18 мячоў, з’яўляецца найлепшым бамбардзірам турніру.

Каментары

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава1

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?1

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві26

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам3

Z-блогер, які заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі, сам уцёк з фронту3

Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі

«Стаміўся жыць у ЗША і працаваць на масонаў». Праўнук Брэжнева вярнуўся ў Расію і трапіў ва ўкраінскі палон падчас першага баявога задання14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава1

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць