Грамадства

Пры аднолькавым абвінавачванні прадпрымальніка пакаралі мякчэй, чым Бяляцкага

Мяккі судовы вырак адносна аднаго з прадпрымальнікаў у Гомелі па тым жа артыкуле, паводле якога засудзілі Алеся Бяляцкага, дэманструе выбарачнасць і перадузятасць беларускага правасуддзя.

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН, індывідуальны прадпрымальнік 32-гадовы жыхар Гомеля асуджаны судом да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці і з пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю тэрмінам на два гады.

Фактычна, прадпрымальнік пакараны так званай «хатняй хіміяй», пакараньне будзе адбываць дома.

Паводле пракуратуры Чыгуначнага раёну Гомелю, гэты прадпрымальнік з чэрвеня па кастрычнік 2011 года не заплаціў падаткі ў асабліва буйным памеры (артыкул 243 Крымінальнага кодэксу) — на суму больш чым 200 мільёнаў рублёў. Па прысудзе з прадпрымальніка спагнаны гэтыя сродкі.

Па гэтым жа артыкуле ў лістападзе 2011 года быў пакараны праваабаронца Алесь Бяляцкі,
якога засудзілі за нясплату падаткаў з сум, якія ён атрымліваў для дапамогі ахвярам рэпрэсій і праваабарончай дзейнасці. Першамайскі раённы суд Мінска пакараў Алеся 4,5 гадамі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

    У жніўні 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны і абвінавачаны ва «ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры» па арт. 243, ч. 2 Крымінальнага Кодэкса Беларусі. 24 лістапада 2011 г. суд прысудзіў яго да 4,5 гадоў калоніі строгага рэжыму, канфіскацыі маёмасці - у тым ліку памяшкання, выкарыстоўванага пад офіс «Вясны» - і штрафу ў 757 млн 526 тыс. 717 беларускіх рублёў. 24 студзеня 2012 года Мінскі гарадскі суд пацвердзіў прысуд. 29 сакавіка 2012 года той жа суд прыняў новае рашэнне, прысудзіўшы яго выплаціць яшчэ 140 млн 366 тыс 151 рубель у дадатак да ўжо выплачанага ў студзені 2012 года штрафу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»18

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»18

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць