Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла 13 студзеня, у заключны дзень пятага этапу Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.
Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 37 хвілін 41,1 секунды з двума штрафнымі коламі (1 +0 +1 +0). Яна на 26,7 секунды адстала ад нарвежкі Торы Бергер (0 +0 +1 +0) і на 11,1 секунды апярэдзіла расіянку Вольгу Зайцаву, якая фінішавала трэцяй (0 +0 +0 +1). Надзея Скардзіна паказала 20-ы вынік (39.53,5; 0 +1 +0 +0).
У агульным заліку Кубка свету лідзіруюць Бергер (574 ачкі), немка Мірыям Гёснер (471) і Домрачава (443). Скардзіна на 15-м месцы (274).
Шосты этап КС пройдзе ў італьянскім Антхольцы з 17 па 20 студзеня.
Каментары