Свет11

Суд у ЗША абавязаў Расію выплачваць $50 тыс. у дзень па позве хасідаў аб архіве Шнеерсона

Федэральны суддзя ў ЗША пастанавіў, што Расія павінная плаціць штраф у памеры $50 тыс. у дзень за нежаданне вяртаць рукапісы і кнігі хасідскаму руху Хабад-Любавіч,

паведамляе радыё «Голас Амерыкі».

Старшы суддзя Федэральнага раённага суда ЗША ў Вашынгтоне Ройс Ламберт вынес адпаведную пастанову ў сераду, праз тыдзень пасля слухання справы. Рашэнне было прынятае, нягледзячы на пярэчанне міністэрства юстыцыі ЗША, якое палічыла, што санкцыі супраць Масквы не дапамогуць вырашыць спрэчку.

Ламберт раней пастанавіў, што манускрыпты незаконна знаходзяцца ва ўласнасці Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і Расійскага дзяржаўнага ваеннага архіва.

У 2010 годзе гэты ж суддзя распарадзіўся, каб кнігі і рукапісы былі перададзеныя ў пасольства ЗША ў Маскве ці непасрэдна прадстаўнікам арганізацыі Хабад-Любавіч. Расія тады адмовілася выканаць гэтую пастанову.

У цэнтры шматгадовай цяжбы лёс так званай бібліятэкі Шнеерсона — зборы гістарычных дакументаў, які належаў любавіцкаму рабіну Іосіфу Іцхаку Шнеерсону. Масква прэтэнзіі адмаўляе, указваючы, што матэрыялы знаходзіліся на тэрыторыі Расіі з самага пачатку, і настойваючы на тым, што законных падставаў для іх перадачы ў ЗША няма.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацбанку растлумачылі прычыны тэхнічнага збою, які адбыўся з карткамі4

Не думайце, што гэта капейкі!3

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць