За чысткай КДБ у ценю засталося, хто прызначаны наступнікам Жадобіна ў Службе аховы прэзыдэнта. Наш камэнтар.
За чысткай КДБ у ценю засталося, хто прызначаны наступнікам Жадобіна ў Службе аховы прэзыдэнта. Наш камэнтар.
Старшынём Камітэту дзяржбясьпекі прызначаны генэрал-маёр Юры Жадобін, які займаў да таго пасаду начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта. Замест яго начальнікам Службы бясьпекі кіраўніка дзяржавы назначаны падпалкоўнік Андрэй Уцюрын, які займаў да гэтага часу пасаду начальніка ўпраўленьня асабістай аховы гэтай структуры.
Зьвяртаюць увагу дзьве абставіны. Па-першае, былыя кіраўнікі асабістай аховы прэзыдэнта займаюць пасьля найважнейшыя пасады ў дзяржаве (старшыні КДБ, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, міністар унутраных справаў). Такога няма ні ў адной дэмакратычнай эўрапейскай краіне.
Па-другое, на пасаду кіраўніка Службы аховы прэзыдэнта падбіраюцца пераважна людзі, якія нарадзіліся не ў Беларусі і сканчалі школу, узгадоўваліся як асобы не ў Беларусі (Ерын, Навумаў, Жадобін, цяпер, імаверна, Уцюрын, біяграфія якога пакуль невядомая; за выняткам Нявыгласа). Такога таксама няма ні ў аднай іншай эўрапейскай краіне, і гэта нагадвае фэадальную эпоху. Гэта адлюстроўвае як інстытуцыйны недавер рэжыму, так і ягоную палітычную сутнасьць.
Тэма далікатная, але ня можна яе не кранаць. Вельмі добра, калі асобы родам не зь Беларусі маюць роўныя шанцы. Але калі ў кіраўніка аховы падбіраюцца такія асобы – гэта ня менш паказальна, чым той факт, што Служба аховы ператвараецца ў галоўную кузьню кіраўнічых кадраў. Вось які рэжым маем у нашай краіне.
-
Статкевіч змадэляваў падзеі, што могуць разгарнуцца ў Беларусі ўвосень
-
Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»
-
Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары