Грамадства33

Удзельнікаў акцыі салідарнасьці з Дашкевічам затрымалі ў Шклове

У затрыманьні ўдзельнічалі 30 чалавек.

Другі дзень працягваецца аўтапрабег прысьвечаны дню нараджэньня Зьмітра Дашкевіча, якому сёньня спаўняецца 26 гадоў. Цяпер Зьміцер адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай калёніі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Нагадаем, што ўчора зь Менску ў аўтапрабег накіравалася чатыры машыны, якія мусілі праехаць па маршруце: Баранавічы — Нясьвіж — Салігорск — Магілёў — Шклоў. Машыны пасьпелі праехаць літаральна 20 кілямэтраў па Берасьцейскай шашы, як іх спыніў першы ж пост ДАІ. Міліцыянты папрасілі кіроўцаў паехаць за імі ў Дзяржынскі раённы аддзел міліцыі дзеля праверкі дакумэнтаў. Празь некаторы час міліцыянты сказалі, што машыны застаюцца ў іх да поўнай праверкі, а пасажыры могуць быць вольнымі.

Частка ўдзельнікаў прабегу вырашыла вярнуцца ў Менск, а частка — усё ж накіравалася ў Баранавічы на электрычках. Прыкладна апоўначы ўдзельнікі прабегу ўжо былі ўжо ў Салігорску, дзе і правялі ноч. Не атрымалася толькі заехаць у Нясьвіж да Насты Азаркі.

З раніцы частка ўдзельнікаў накіравалася на Магілёў дызелем праз Асіповічы, а яшчэ пяць чалавек меліся ехаць на машыне. Аднак аўтамабіль затрымалі за 30 мэтраў ад дому Івана Шылы. Міліцыянты сказалі, што па іх сьведчаньнях на гэтай машыне магло быць зьдзейсьнена нейкае злачынства і адвезьлі ўсіх у пастарунак. Празь нейкі час пасажыраў вызвалілі, але па‑ранейшаму не адпускаюць кіроўцу.

Тыя ж, хто паехаў цягніком, шчасьліва дабралася да Магілёву. Сустрэцца там з палітвязьнем Артурам Фінькевічам не атрымалася, бо хлопца цэлы дзень трымаюць у камэндатуры.

З Магілёву 13 чалавек накіраваліся да вёскі Рыжкавічы, дзе адбывае пакараньне Дашкевіч. Там яны меліся павіншаваць хлопца з днём народзінаў. Моладзь не пасьпела нават падысьці да калёніі, як да іх падышлі 30 міліцыянтаў, супрацоўнікаў МНС, работнікаў калёніі. Яны «прапанавалі» праехаць зь імі ў шклоўскі РУУС дзеля высьвятленьня асобаў.

Празь некаторы час маладых людзей адвезьлі на шклоўскі чыгуначны вакзал, пасадзілі на дызэль да Магілёва, і ў суправаджэньні міліцэйскага канвою вязуць у абласны цэнтар.

Зьміцер Панкавец

Каментары3

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны2

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны2

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць