Эканоміка33

Беларусь перайшла на квадрыльёны, прыйшоў час дэнамінацыі?

У студзені — лістападзе 2012 года выручка прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у бягучых цэнах склала 1 квадрыльён 46,6 трыльёна рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле папярэдніх звестак, за 11 месяцаў мінулага года выручка прадпрыемстваў вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года ў 1,8 разу. Шмат у чым гэта ёсць вынікам трохкратнай дэвальвацыі беларускага рубля ў 2011 годзе.

З’яўленне новай катэгорыі злічэння дае магчымасць задумацца пра дэнамінацыю ў мэтах палягчэння грашовага абарачэння.

У маі 2012 кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова заяўляла, што асаблівай неабходнасці ў дэнамінацыі цяпер няма, так як «яшчэ ў камп’ютары змяшчаюцца ўсе нулі, грашовыя паперы з многімі нулямі яшчэ змяшчаюцца ў кашалькі». «Але ўлічваючы, што ідзе рост даходаў, ідзе рост эканомікі, будзе павялічвацца вытворчасць, лічым, што недзе ў 2013 годзе пытанне можна будзе разгледзець», — сказала Ермакова. І падкрэсліла: пры дэнамінацыі «з пункту гледжання, атрымае эканоміка даходы або яны паменшацца, нічога не адбудзецца. Гэта раўнаважкая замена выкідання нулёў як у грошах, так і ў кошце тавараў». Пазней, у верасні, Ермакова сказала, што, напэўна, у сярэдзіне 2013 года пачнём думаць аб дэнамінацыі.

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў бюджэце на 2013 год «мы не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі і тым больш дэнамінацыі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі34

Данія ўпершыню назвала ЗША патэнцыйнай пагрозай4

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць