Свет33

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам

Паміж канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам і прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам узмацняецца напружанасць. Пра гэта піша нямецкае выданне Der Spiegel, адзначаючы, што разыходжанні паміж лідарамі нарастаюць у асабліва складаны для Еўропы момант, калі перад ёй паўстаюць фактычна экзістэнцыйныя выклікі.

Фрыдрых Мерц і Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi, Pool

Адной з прычын новага канфлікту стала заява Макрона пра мэтазгоднасць магчымай размовы з Уладзімірам Пуціным. У Берліне гэтую ініцыятыву каментаваць не сталі, і, як мяркуе выданне, яна не была ўзгодненая з Мерцам. Таму нямецкі канцлер, відаць, абраў тактыку маўчання, каб не дапусціць адкрытага канфлікту паміж Германіяй і Францыяй.

Партнёры па ЕС, у тым ліку і Германія, сустрэлі прапанову французскага прэзідэнта даволі стрымана, у той час як у Крамлі ідэю дыялогу ўспрынялі з энтузіязмам і заявілі пра гатоўнасць Пуціна да перамоў.

Der Spiegel адзначае, што гэты выпадак — толькі адзін з шэрагу рознагалоссяў паміж Парыжам і Берлінам, якія становіцца ўсё цяжэй хаваць. Тандэм Макрона і Мерца, які першапачаткова разглядалі як аснову для аб’яднання Еўропы, паступова распадаецца.

Аўтары матэрыялу падкрэсліваюць, што абодва лідары аслабленыя ўнутрыпалітычнымі праблемамі ў сваіх краінах і таму імкнуцца ўмацаваць свой аўтарытэт на міжнароднай арэне. І Макрон, і Мерц прэтэндуюць на ролю галоўнага прадстаўніка ЕС у адносінах з такімі сусветнымі гульцамі, як ЗША, Расія і Кітай. Аднак у час, калі Украіна і ўся Еўропа стаяць перад сур’ёзнымі выклікамі, галоўны дуэт кантынента ўсё больш разыходзіцца ў поглядах.

Раней Financial Times таксама пісала пра канфлікт паміж двума лідарамі, сцвярджаючы, што Макрон фактычна «здрадзіў» Мерцу. Адным з ключавых камянёў спатыкнення стала пытанне выкарыстання замарожаных расійскіх актываў. Калі Мерц выступаў за накіраванне каля 210 мільярдаў еўра на дапамогу Украіне, то Макрон у выніку падтрымаў пазіцыю Бельгіі і Італіі, якія выступаюць супраць такога рашэння.

Каментары3

  • wb
    24.12.2025
    M&M's
  • Miko
    24.12.2025
    А вось гэта самае дрэннае, што можа быць. Адзінае, што выратуе ЕС і НАТА, гэта еднасць. І еднасць менавіта Францыі і Германіі. Бо Італія і Гішпанія не маюць зацікаўленасці ў абароне Украіны і патэнцыйным супрацьстаянні з Расіяй.
  • бабруйчанін
    24.12.2025
    Ну як - учорашняга майго каментара аб Эмануэлі ?
    У кіне Эмануэль рашучая здольная годная вартая ..
    Рэальны толькі " міраж" Ні здзіўляе )) 85 год таму падобныя здаліся іньшыя ваявалі за нацыстаў ці камуністы
    Пасля вызвалення " саюзнікамі" Францыі рашуча здольныя толькі з бардэлей дзевак галіць зневажаць Бардэлі у якіх самі гарсон і працавалі

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць