Каханне і сэкс1010

Вясёлая будучыня сэксу

Сэксолагі засцерагалі, што перадавыя тэхналогіі сэкс-індустрыі могуць пагоршыць адносіны паміж людзьмі.

Штучныя, на ўсё згодныя партнёры ў ложку, штучнае, але падманнае ўзмацненне полавай сілы з дапамогай разнастайных віяграў, камп’ютарны сэкс на кожны густ. Няма гарантыі, што гэта не знішчыць натуральны сэкс, — казалі сэксолагі.

Цэнтральная думка сэксолагаў была: тэхналогіі, што мусяць задаволіць чалавецтва ў полавым пытанні, апаноўваюць таксама сферу міжлюдскіх адносінаў.

«Найбольш турбуе тое, што сучасныя спосабы сэксуальнага задавальнення ўсё менш патрабуюць прысутнасці іншага чалавека», — тры гады таму казала доктарка Джулія Хейман, кіраўніца нью-ёркскага Цэнтра сэксуальнасці і апладнення. Хейман мела на ўвазе распаўсюд віртуальных любошчаў, порнасайты і камп’ютарныя праграмы, якія імітуюць полавы акт.

Калі чалавецтва будзе надта хіліцца ў бок віртуальнага сэксу, людзі адно аднаму стануць проста не патрэбныя. І гэтая катастрофа ўжо не за гарамі. У будучым, калі любоўны акт будзе імітаваць прысутнасць побач любімай мадэлькі, каму захочацца «марнаваць» час на жанчыну, у якой «баліць галава»?

«Пасцельнае жыццё ні ў кога не дасканалае на ўсе 100 адсоткаў, — казала Хейман, — таму людзі цалкам пераключацца на віртуальных партнёраў, што пагражае ім, у дадатак, немагчымасцю авалодаць асноўнымі навыкамі сапраўднага сэксу».

Аднак па прашэсці трох гадоў можна казаць, што трывогі амерыканцаў аказаліся дарэмнымі. Людзі як патрабавалі побач другога чалавека, так і патрабуюць. Ані камп’ютар, ані 10-D-эфекты не здольны замяніць чалавеку сям’і. Чалавечае ў чалавеку чарговы раз перамагло. А да камп’ютараў і віяграў міжлюдскія адносіны прыстасаваліся так, як у мінулым прыстасоўваліся да знікнення мамантаў і нашэсця варвараў. Нотку разнастайнасці сучаснасць унесла. Стала крыху весялей, але горш не стала.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць