Незвычайную карціну можна было назіраць раніцай 18 лістапада на Камсамольскім возеры ў Парку Перамогі.

Там часова запрацаваў фантан «Ветразь». Цікава, што струмені вады ўздымаліся над возерам на вышыню больш за 10—15 метраў, піша Tochha.by.
Дарэчы, побач знаходзіліся работнікі «Мінскзелянбуда», якія і запусцілі «Ветразь». Яны праводзілі тэхнічныя работы і, відаць, рыхтавалі збудаванне да зімы.

Пазней фантан заціх. Аднак многія мінакі паспелі палюбавацца гіганцкай воднай феерыяй напярэдадні зімы.

У сталіцы дзейнічаюць 39 фантанаў.
Найстарэйшы з іх размешчаны ў Аляксандраўскім скверы. Гаворка ідзе пра фантан «Хлопчык з лебедзем», які працуе з 1874 года.
Самы сучасны фантан знаходзіцца непасрэдна ў рацэ Свіслач. Гэта святла-музычны фантан паміж паркам Янкі Купалы і Камуністычнай вуліцай.
Каментары