Грамадства11

Козік сустрэўся ў Баку з Аліевым

Сустрэча старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леаніда Козіка з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым адбылася 6 лютага ў Баку.

Як паведамляе прэс-служба ФПБ, бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці адносінаў паміж Беларуссю і Азербайджанам. Аліеў падкрэсліў, што «адносіны паміж нашымі краінамі будуць і далей актыўна развівацца». «Акрамя далейшага росту тавараабароту паміж Беларуссю і Азербайджанам будуць умацоўвацца адносіны паміж простымі людзьмі шляхам абмену культурнымі, навуковымі, спартыўнымі дэлегацыямі, актывізацыі супрацоўніцтва паміж Канфедэрацыяй прафсаюзаў Азербайджана і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі», — перадае словы прэзідэнта Азербайджана прэс-служба ФПБ.

Аліеў нагадаў, што ўзаемныя візіты кіраўнікоў Беларусі і Азербайджана праходзілі ўжо двойчы, тым самым засведчыўшы, што намаганні для развіцця ўзаемаадносінаў паміж краінамі прыкладаюцца на вышэйшым узроўні.

Беларуская прафсаюзная дэлегацыя на чале з Леанідам Козікам 5–6 лютага ўзяла ўдзел у рабоце IV з’езда Канфедэрацыі прафсаюзаў Азербайджана (КПА), які праходзіў у Баку.
На з’езд сабралася больш за 1,3 тысячы ўдзельнікаў з 40 краін.

Дэлегацыя ФПБ у першы рабочы дзень мерапрыемства правяла шэраг двухбаковых сустрэч з шэрагам прафцэнтраў замежжа, да прыкладу Польшчы, Турцыі, Малдовы, Узбекістана і іншых краін.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць