Аўто1111

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?

У цэнтры Мінска каля адной з кавярняў мінакі заўважылі пазадарожнік з расійскімі нумарамі, уладальнік якога паказаў яшчэ адзін варыянт нахабства расійскіх кіроўцаў. Фотаздымкам незвычайнага «цюнінгу» падзяліўся карыстальнік Threads Яраслаў.

На нумарах прыпаркаванай машыны вісела звычайная будаўнічая пальчатка, якая закрывала першыя лічбы. Аўтар публікацыі іранічна прапанаваў падпісчыкам адгадаць прызначэнне гэтага аксесуара: ці гэта «абярэг ад штрафаў», ці рэжым «невідзімкі», ці проста знак «я ў гасцях».

Посмотреть в Threads

Большасць каментатараў смеху аўтара не падтрымалі, палічыўшы такія паводзіны непавагай да іншай краіны.

«Хочуць парушаць ПДР і з'ехаць з краіны без штрафаў. Ганьбішча».

«Такія госці нам не патрэбныя».

«Гэта знак таго, што кіроўца быдла».

«На машыну хапіла, а на штраф і паркоўку грошай не засталося».

«У Гомелі за апошнія 15 гадоў заўважаю: як толькі нумары РФ, дык у 90 адсотках выпадкаў абавязкова не выконваюць ПДР. Не падабаецца мне гэтая статыстыка».

«Жыла сабе Беларусь без праблем, а потым прыехаў «старэйшы брат».

Некаторыя карыстальнікі паспрабавалі выказаць думку, што кіроўца выпадкова забыўся пальчатку пасля нейкага рамонту, аднак аўтар паста развеяў сумневы — дакладна такі ж аксесуар вісеў і на пярэднім нумары аўтамабіля.

На інцыдэнт адрэагаваў афіцыйны акаўнт сталічнай міліцыі ў Threads. Адміністратар паведаміў, што інфармацыя перададзена супрацоўнікам ДАІ для правядзення праверкі.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі замежныя кіроўцы трапляюць у поле зроку мінскай Дзяржаўтаінспекцыі дзякуючы сацсеткам. Раней да адказнасці была прыцягнутая грамадзянка Казахстана, якая прыпаркавала машыну проста на тратуары каля «Акадэмкнігі». Падчас разбору высветлілася, што за ёй лічацца і іншыя парушэнні, уключаючы паркоўку на месцы для інвалідаў каля ГЦ «Замак» і перавозку дзіцяці без спецыяльнага крэсла.

Каментары11

  • ...
    03.06.2026
    «Хочуць парушаць ПДР і з'ехаць з краіны без штрафаў. Ганьбішча»

    пдр с востока нарушает ПДР, что тут странного.
  • Ёсік
    03.06.2026
    Усе вашыя абурэньні ім да лямпачкі, як і той жыхарцы Казахстана, бо гэта яны вас лічаць быдлам. Калі ўлада беларуса за бчб-стужку на антэне аўто ледзь не тварам у асфальт, а перад пьяным вагнераўцам, уласьнікам бэнтлі на пешаходным пераходзе, шчэ якой ку.ве на расейскіх нумарах лебязіць, дык аб чым казаць, Беларусь не для беларусаў.
  • Вольга
    03.06.2026
    Купляецца налепкавая папера, друкуецца на хатнім прынтары налепка "маскальскае быдла" - і лепіцца на адпаведныя аўты - але не пад камерамі.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць