Свет1212

На людзей, якія вызвалілі беларуса з рабства, пачаўся ціск

Былы палкоўнік МУС, на рыбнай ферме ў якога працаваў беларус, спрабуе замяць сітуацыю.

У дачыненні да актывістаў расейскага моладзевага руху «Альтэрнатыва», якія вызвалілі беларуса, які 12 гадоў знаходзіўся ў рабстве ў былога палкоўніка МУС, пачаўся пераслед з боку уладаў.

Пра гэта паведаміў БелаПАН лідэр беларускага пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўтун.

Паводле яго словаў, расейская паліцыя шукае людзей, якія дапамаглі беларусу вызваліцца з рабства.

На дадзены момант сітуацыя ўскладняецца тым, што валанцёры не могуць атрымаць дапамогу ці проста звязацца з беларускім пасольствам, а сам вызвалены беларус не мае дакументаў, акрамя пасведчання, што ён прызнаны памерлым.
Цяпер Мікалай знаходзіцца ў адносна бяспечным месцы, але да аднаго з валанцёраў ужо прыходзіла паліцыя.
Па словах актывістаў, былы палкоўнік МУС, на рыбнай ферме ў якога і працаваў беларус, «мае пэўныя сувязі і ня хоча агалошвання гэтай гісторыі, таму прымае меры для таго, каб замяць сітуацыю».

У Мазыры, родным горадзе зніклага, яго чакаюць маці, сястра, дачка, якія яго не бачылі 12 гадоў.

«У нас ва ўсіх быў шок, і не толькі ад таго, што ў наш час такое магчыма — рабства ў Расеі. Мы ўжо страцілі ўсялякую надзею ўбачыць яго жывым. Ці гэта жарт — 12 гадоў. Дачка яго ў шоку таксама, ёй ужо 32 гады. Цяпер чакаем вяртання яго на радзіму, але наколькі я ведаю, там шмат праблемаў», — паведаміў БелаПАН пляменнік вызваленага беларуса Аляксандр.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік6

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь51

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

У Обалі закансервуюць руіны палаца Грабніцкіх

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць