Здарэнні22

Справу Цесака будзе разглядаць УСК па Мінску

Справу аб асабліва злосным хуліганстве з удзелам расійскага экстрэміста Максіма Марцінкевіча па мянушцы Цясак будзе расследаваць упраўленне Следчага камітэта па Мінску.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, зараз матэрыялы перадаюцца з Партызанскага раённага аддзела СК.

Прызначаны экспертызы на прадмет устанаўлення выкарыстання траўматычнай зброі.
Фігурантам справы на падставе ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства) абвінавачванне павінна быць выстаўлена цягам 10 сутак.

Нагадаем, злачынства было ўчынена раніцай 14 лютага. Пра яго стала вядома грамадскасці толькі праз чатыры дні.
Падазраванымі з’яўляюцца двое грамадзян Беларусі і расіянін Максім Марцінкевіч. Усе яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Яны былі затрыманы 14 лютага пасля канфлікту з трыма беларусамі каля клінікі «Новы зрок».

Гэтае здарэнне абрастае падрабязнасцямі, якія афіцыйна пакуль не каментуюць.

Так, у інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што разам з Марцінкевічам яшчэ адным падазраваным з’яўляецца ўраджэнец Беларусі Сяргей Кароткіх па мянушцы Малюта. Нібыта менавіта ён нанёс нажавыя раненні аднаму з пацярпелых. Страляў з траўматычнай зброі, мяркуючы па запісе камеры відэаназірання, Марцінкевіч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд29

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд29

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць