Гульцы БАТЭ пракаментавалі вынік матчу з «Фенербахчэ»прэс-службе беларускага клуба:
Аляксандр Валадзько: «Крыўдна трошкі. Здалося, быццам суддзя хацеў як бы адмазацца за калегу ў гродзенскім матчы. Можа, той фол Рауля Мейрэлеша не цягнуў на чырвоную картку [у матчы ў Гродне], але і сёння ці варта было б адразу выносіць такі суровы прысуд. Па сутнасці, гульня была зламаная. Цяжка гуляць удзесяцёх. Ды яшчэ і пенальці пры канцы першага тайма…».
Віталь Радзівонаў: «Ва ўсякім выпадку супернік, на мой погляд, быў па сілах, каб адолець яго па суме двух матчаў.
Нічога звышнатуральнага ў гульні „Фенербахчэ“ я не заўважыў. Так, мы прайгралі, але я не сказаў бы, што перамога турэцкай каманды была прадказальнай і лагічнай».
— У тую хвіліну, калі суддзя спыніў матч [на поле быў кінуты фаер], не падумалася, што «Фенербахчэ» можа быць дыскваліфікаваны?
— Мне было ўсё роўна, што могуць зрабіць з турэцкім клубам. У галаве круцілася толькі адна думка — як выратаваць матч, у якім мы саступалі.
— Якія адчуванні ад пустога стадыёна?
— Нічога прыемнага. На матчы не было футбольнай атмасферы. На ўсе сто адсоткаў згодны з нашым галоўным трэнерам, які сказаў, што, пакараўшы «Фенербахчэ», пакаралі і нас. Нас зрабілі без віны вінаватымі».
Каментары