Гісторыя3434

Апублікаваны фрагмент беларускага катынскага спісу: пад № 70 — дзед Зянона Пазняка?

Цэнтр Польска-расійскага дыялогу і паразумення апублікаваў частку прозвішчаў з г.зв. беларускага катынскага спісу — забітых на тэрыторыі Беларусі грамадзян Польшчы.

Фрагмент рэканструкцыі гэтага спісу складаецца з 98 прозвішчаў грамадзян Польскай дзяржавы, якія былі закатаваныя савецкай уладай ў 1940 годзе ў беларускіх турмах.

Спіс паўстаў у выніку параўнання спісаў польскіх грамадзян, якія загінулі на тэрыторыі былых паўночна-ўсходніх ваяводстваў Польшчы, з запісамі прозвішчаў асоб, якіх перавозілі ў мінскую турму канвойнымі войскамі НКУС СССР.

Спіс 15-й брыгады войск НКУС быў прадстаўлены Расійскім дзяржаўным ваенным архівам. Польскія грамадзяне з гэтага канвою былі за невялікімі выключэннямі завезеныя ў менскую турму з сакавіка па ліпень 1940 года.
У гэты самы час войскі НКУС СССР выконвалі загад савецкага кіраўніцтва аб зьнішчэньні польскіх грамадзян, якія былі інтэрнаваныя ў лягерах ваеннапалонных у Казельску, Старабельску і Асташкаве, а таксама ў турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

Цэнтр Польска-расійскага дыялогу падкрэслівае, што адсутнасць далейшых звестак пра асоб з гэтага спісу пацвярджае, што яны былі забітыя.

Спіс можа павялічыцца ў выніку далейшых даследававанняў. Беларускія ўлады дагэтуль адмаўляюць існаванне беларускага «катынскага спісу».

У спісе пад № 70 фігуруе, верагодна, дзед Зянона Пазняка — Янка Пазняк,
народжаны ў Суботніках, праўдападобна, 19 лютага 1895 г. Утрымліваўся ў турме ў Чэрвені, вывезены ў Мінск 22 красавіка 1940 г.

Пад № 7 — Вячаслаў Багдановіч, беларускі палітык, сенатар, журналіст.

Гэта пацвярджае меркаванні гісторыкаў, што Савецкі Саюз татальна вынішчаў эліту не толькі Польшчы, але і іншых захопленых краін.

Спампаваць фрагмент спісу можна тут у фармаце пдф.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце15

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце15

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць