Грамадства

Выпускныя вечары рэкамендавана правесці 10–12 чэрвеня

Выпускныя вечары для вучняў XI (ХІІ) класаў рэкамендуецца правесці 10–12 чэрвеня.
Дакумент аб завяршэнні 2012/2013 навучальнага года, правядзенні выпускных экзаменаў, прыёму на конкурснай аснове ў асобныя ўстановы адукацыі для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі накіраваны ва ўсе навучальныя ўстановы краіны, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Тут адзначылі, што выпускныя вечары пройдуць традыцыйна на базе школ, гімназій, ліцэяў. Адміністрацыям устаноў адукацыі, прадстаўнікам бацькоўскай і вучнёўскай грамадскасці, апякунскім саветам па пісьмоваму ўзгадненню з адміністрацыямі раёнаў прадастаўлена права вызначаць час заканчэння выпускных вечароў.

Сёлета ніякіх новаўвядзенняў у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства не плануецца. Фармат правядзення вечароў будзе традыцыйным.
Пераважна вечары арганізуюцца ва ўстановах адукацыі. Па традыцыі ўдзел у вечарах прымуць прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў, шэфскіх арганізацый. Вялікая ўвага ў гэты час будзе ўдзелена забеспячэнню аховы грамадскага парадку і бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемстваў. У краіне будзе наладжана дзяжурства ў час правядзення выпускных вечароў для падтрымання грамадскага парадку і забеспячэння бяспекі навучэнцаў.

Плануецца, што працэс правядзення выпускных экзаменаў, афармлення адпаведных дакументаў, а таксама выпускныя вечары пройдуць да 12 чэрвеня ўключна, бо па графіку першы іспыт цэнтралізаванага тэставання (па беларускай мове) пачнецца 14 чэрвеня.

У гэтым навучальным годзе базавую школу заканчваюць больш як 86 тыс. юнакоў і дзяўчат, сярэднюю школу — больш як 59 тыс. выпускнікоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей10

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей10

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць