Аляксандр Шрамко. Дзённік святара44

Ад балотаў да эўропаў

Адпраўляюся сёньня ў Францыю. Праз Варшаву. Такім чынам, нарэшце, дзіцячы сон, што я пераходжу мяжу з Польшчай, збудзецца. Сорамна казаць, але я навогул мала быў за мяжой. З блогу а. Аляксандра Шрамко

Адпраўляюся сёньня ў Францыю. Праз Варшаву. Такім чынам, нарэшце, дзіцячы сон, што я пераходжу мяжу з Польшчай, збудзецца. Сорамна казаць, але я навогул мала быў за мяжой. Калі не лічыць краіны былога Саюзу, то толькі па царкоўных справах у Фінляндыі і на адпачынку ў Турцыі. Ды вось зусім нядаўна ў Ізраілі. Так што, нават у той самай Польшчы, што, як вядома, “не заграніца”, не спадобіўся.

Дзіўная рэч з самім разуменьне замежжа. Замежжа адначасова робіцца бліжэй, больш зразумелым і пры там яшчэ большым замежжам, чым было. Калісьці здавалася, - ня толькі мне , зразумела, - што як толькі рухне савецкі рыжым, адразу мы самі станем замежжам. Будзем жыць, як людзі, без усякіх гэтых пастылых савецкіх тараканаў ў галаве, свабодна і багата.

Але цяпер усё больш ясна бачна, што хаця Эўропа літаральна пад бокам, нам самім натуральны і зразумелы той вобраз жыцьця, вось яно - усё побач, але вялікае пытаньне, што хаця б дзеці нашых дзяцей будуць годнай і натуральнай часткай той самай Эўропы. Мне здаецца, што магчыма, гэта будзе зусім не паводле факту панаваньня адпаведнага ладу і стылю жыцьця. А тады, калі Эўропа пераканаецца, што без нас яна не зусім Эўропа. Інакш кажучы, ня толькі яна ня будзе для нас замежжам, але і мы замежжам для яе. Цяпер жа мы пакуль толькі нейкія няўдалыя дзеці для яе, якія толькі думаюць, як адхапіць сабе кавалак і прагуляць яго. На ўсход і захад, хоць і неяк па-рознаму, але па сутнасьці, аднолькава, мы працягваем, як жабракі, руку. Падайце… прыміце нас. Мы “свае”. Мы, якія лічаць сябе “сьвядомымі”, бачым, здаецца, усю зьневажальнасьць таго “Союза государств”, у які нас уцягвае кіраўніцтва, няздольнае да сапраўды вырашальных дзеля нацыі крокаў. Але на самой справе мы знаходзімся ў путах той жа самай псыхалёгіі. Псыхалёгіі “далучэньня” нас, такіх маленькіх, да вялікага. І хаця мы можам штучна выстаўляцца сталымі і важнымі, гэта часта толькі прыкрывае нашу ўтрыманскую сутнасьць. Мы ўсе спадзяемся на гаспадара, толькі адны з усходу яго выглядваюць, іншыя з захаду, а ўсе разам шукаем яго тут, каб “прыйшоў і кіраваў”. А тых, хто ня згодны, прымусіў, каб жылі “правільна”. Таму ў нас разьвялося шмат такіх “дэмакратаў”, якія разумеюць дэмакратыю як забарону ўсяго “недэмакратычнага”.

Можа, Эўропа асабліва не спадзяецца на нас, але мы павінны самі ж для сябе зрабіць так, каб яна ўпэўнілася, што ад нас ёсьць што чакаць. Трэба нешта прынесьці ў сьвет. Дзеля гэтага нараджаецца чалавек, дзеля гэтага існуе і нацыя.

Гэта павінна быць у самых розных галінах. У тым ліку і рэлігійнай. Я еду па запрашэньні праваслаўных французаў. Сярод іх шмат нашчадкаў эмігрантаў першай і другой хвалі. Але ўсё больш праваслаўе, пры чым часта праваслаўе так званай “рускай традыцыі” прымаюць людзі з мясцовымі каранямі. Гэта так і завецца – Рускі Экзархат Канстантынопальскага Патрыярхату ў Заходняй Эўропе. Гэта менавіта “рускае”, а не расейскае праваслаўе. Яно прыняла тую спадчыну сьвятасьці, што стагодзьдзямі набіралася і ў Беларусі, і ў Украіне, і, зразумела, у Расеі. Але, калі гэта тычыцца і Расеі, ня трэба казаць наконт таго, што “ня можа нічога быць добрага з Галілеі”. Бо гэта спадчына, свабодная ад імпэрскага мэнталітэту, у якім часта абвінавачваюць, пры чым шмат у чым справядліва, расейскае праваслаўе. . Гэта тое, што вырасла з нацыянальнага і стала прывабным для людзей зусім, здаецца, іншай культуры. Яно жыве і разгортваецца ў свабодным сьвеце, на “нетрадыцыйных” землях, што, між іншым, даказвае яго жыцьцяздольнасьць. Я ведаю, што шмат каму гэта не спадабаецца, але я ўпэўнены – пры ўсіх цяжкіх момантах, што ёсьць у гістарычным рускім праваслаўі, што існуе і ў сучаснасьці, праваслаўе – гэта адно з тых значных укладаньняў, што мы можам зрабіць у агульны досьвед і жыцьцё Эўропы. Гэта адна з тых зьяў, якая сьведчыць аб нашай сталасьці.

Да сустрэчы, сябры. Хутчэй за ўсё пісаць у інтэрнэце не змагу, бо большасьць часу буду знаходзіцца ў летнім лагеры. Так што сустрэнемся пасьля 22-га, калі вярнуся ў Менск.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць