Здарэнні22

Рэчыцкі падлетак асуджаны за вымаганне ў школьніка 15 мільёнаў рублёў

Вырак суда Рэчыцкага раёна ў дачыненні да 16-гадовага падлетка, які абвінавачваецца ў вымаганні, уступіў у сілу 13 сакавіка. Навучэнец Рэчыцкага аграрна-тэхнічнага ліцэя прымусіў 15-гадовага школьніка перадаць яму 15 мільёнаў рублёў.

Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Маргарыта Гузарэвіч, на працягу паўгоддзя ліцэіст вымагаў у школьніка грошы ў абмен на тое, што не будзе яго збіваць.

Хлопец перадаваў яму розныя сумы ў доларах, расійскіх і беларускіх рублях. Школьнік тайком браў грошы ў бацькоў.
Бацька хлопчыка працуе індывідуальным прадпрымальнікам і збіраў грошы на пашырэнне бізнесу. Пазней ліцэіст пачаў пагражаць падлетку не толькі фізічнай расправай. Ён шантажаваў школьніка тым, што раскажа яго бацькам пра тое, што той без папытання бярэ грошы.

Калі бацькі выявілі прапажу буйной сумы з тайніка і іх сын ва ўсім прызнаўся, яны звярнуліся ў міліцыю.

Вымагальнік раней не судзімы, але яго неаднаразова затрымлівалі ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах.

Бацькі абвінавачванага растлумачылі, што давалі яму грошы на кішэнныя расходы, і ён ні ў чым не меў патрэбы. Падлетак прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавору на тры гады. Таксама суд абавязаў ліцэіста і яго бацькоў выплаціць пацярпелым 15 мільёнаў рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць