Вайна55

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон

Украінскія ўлады назвалі гэта чалавечым сафары.

52‑гадовы Юрый, гандляр гароднінай на рынку ў Херсоне. Дрон пераследаваў яго вакол гандлёвага фургона, а потым узарваўся побач. Юрый атрымаў шматлікія асколачныя раненні спіны і ног, але зараз яго стан ацэньваецца як стабільны, піша Euronews.

Юрый згадвае, што дзень пачынаўся як звычайна. Ён з жонкай прыехаў, стаў раскладваць тавар, прыпаркаваўшы фургон на фермерскім рынку.

«Мы толькі пачалі раскладваць гародніну. Я толькі паставіў тэнты і пачаў выносіць скрыні. Жонка таксама была там», — расказаў 52‑гадовы мужчына з бальнічнай палаты.

«Мы пачулі гул, яго не было відна, ён вылецеў аднекуль з-за рынку, з кустоў, і ляцеў вельмі нізка», — дадаў ён.

На кадрах, пазней апублікаваных Нацыянальнай паліцыяй Украіны, бачна, як невялікі FPV‑дрон з'яўляецца над рынкам і пачынае пераследаваць мужчыну ў цёмнай вопратцы, які бегае вакол свайго белага фургона.

Дрон зніжаецца і змяняе напрамак, скіроўваючыся за яго рухамі.

Юрый кажа, што яго жонка кінулася бегчы, як толькі пачула шум. Дрон, згадвае ён, пасля гэтага нібыта нацэліўся толькі на яго.

«Жонка пачала ўцякаць, а ён стаў разварочвацца, накіроўваючыся да машыны», — кажа ён.

«Я жэстыкуляваў яму, маўляў: «Глядзі, вось гародніна», але ён пачаў пікіраваць на мяне. Я пабег, урэзаўся ў машыну. Апынулася, мы выраўняліся па адной лініі, ён ударыў, і я проста ўпаў. Потым убачыў, што машына пашкоджана», — расказвае Юрый.

Мужчына сцвярджае, што на месцы нападу не было нічога, што хоць аддалена магло б выглядаць як ваенная мэта.

«Я яго не здымаў, нічога такога. Я наогул трымаў часнок. Калі паглядзець відэа, у мяне ў руках дзве галоўкі часнаку. Я паказваў яму: «Глядзі, тут толькі сельгаспрадукцыя»», — кажа ён.

«Вы самі бачылі на відэа, што калі я ўцякаў ад яго з таго боку, ён апускаўся пад парасонам. Ён бачыў, што там ужо ляжалі памідоры, нейкія агуркі, баклажаны на зямлі. То бок там нічога іншага не было».

Напад быў ахарактарызаваны ўкраінскімі ўладамі як частка больш шырокай практыкі «чалавечага сафары» — удараў па цывільных асобах.

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітры Лубінец заявіў, што «відэа паказвае сапраўдную тактыку Расіі: пераследаваць і забіваць нявінных людзей».

«Свет не павінен адводзіць позірк. Менавіта так Расія палюе на мірнае насельніцтва», — заявіў Лубінец.

Назіральнікі ААН паведамляюць пра рэзкі рост колькасці цывільных ахвяр атак з ужываннем дронаў у гэтым годзе.

Каментары5

  • Ты хоць свой яндыкс адкрый ды спытай
    05.08.2026
    часнык, у ванькі-часныка не всё так адназначна.
  • И
    05.08.2026
    часнык, открой кремлевские z каналы и почитай.
  • leha
    05.08.2026
    часнык, у вас нейкія недакладныя данныя пра магчымасць фпв дронаў. я на сваіх "грамадзянскіх" з еўрапейскімі абмежаваннямі па магутнасці елрс перадатчыка спакойна лётаю да 3км на 5ці дзюймовым і да 7мі на 7цы. і праблема ў батарэі а не ў радыё сігнале. Херсон на самым краі - толькі рэчку праляцець і магутнасць без абмежаванняў і рэтранслятары якія могуць быць праз іншы дрон напрыклад.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць