Эканоміка33

Ермакова: У студзені цэны скакалі анархічна, Нацбанк падключаецца да іх рэгулявання

Урад Беларусі прыняў рашэнне жорстка кантраляваць рост цэн, і ў першую чаргу рэгуляваных. Нацбанк таксама падключаецца да гэтага працэсу.
Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова падчас прамой лініі з чытачамі газеты «Советская Белоруссия».

«Мы папрасілі ўключыць нас у камісію па рэгуляванні цэн, каб манетарным шляхам падлічыць, як гэта паўплывае на інфляцыю, і выказаць сваё меркаванне. У студзені крыху быў страчаны кантроль, і цэны, нават рэгуляваныя, скакалі анархічна. І галоўнае, пастаўлена такая задача: пры разглядзе пытання аб павелічэнні цаны на той ці іншы тавар, асабліва першай неабходнасці, прадпрыемства павінна прадставіць свае прапановы аб зніжэнні выдаткаў», — сказала кіраўнік Нацбанка.

У Беларусі ў 2013 годзе прагноз па інфляцыі ўстаноўлены на ўзроўні 12%. Пры гэтым у студзені 2013 года інфляцыя склала 3%, у лютым — 1,2%.

Па выніках 2012 года яна склала 21,8%.

Каментары3

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць