Грамадства1414

Швецыя дае Беларусі грант у памеры 13,6 млн еўра

На ачыстныя збудаванні ў гарадах на рэках, што ўпадаюць у Балтыку.

У межах ЭППВ (Экалагічнае партнёрства паўночнага вымярэння) Швецыя сёння праз ЕБРР (Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця) і ПІБ (Паўночны інвестыцыйны банк) падтрымлівае інвестыцыі ў экалагічныя праекты ў пяці гарадах Беларусі: Гродне, Віцебску, Баранавічах, Брэсце і Слоніме.

Падтрымка накіроўваецца праз шведскую дзяржаўную ўстанову СІДА і складае 13,6 млн еўра, якія ўключаюць у тым ліку незваротную субсідыю ў суме 3,5 млн еўра ў Гродне і 2,7 млн еўра ў Віцебску на ачышчальныя збудаванні, а таксама незваротную субсідыю ў суме 2,8 млн еўра на будаўніцтва біягазавых установак у Баранавічах і Слоніме. Агульны аб’ём інвестыцый у Гродне, Віцебску і Брэсце складае 65 млн еўра, а таксама ўключае незваротную субсідыю ў памеры 6 млн еўра ад ЭППВ і крэдыт у памеры 33,5 млн еўра ад ЕБРР, што дасць магчымасць мадэрнізаваць водаачышчальныя сістэмы гэтых гарадоў згодна з патрабаваннямі ЕС і HELCOM.

У цырымоніі падпісання, якая адбылася сёння ў Мінску, узяў удзел кіраўнік працоўнай групы Юакім Ваэрн, прадстаўнік Дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных справаў Швецыі. «Шведская падтрымка паказвае, наколькі важнымі мы лічым гэтыя праекты для навакольнага асяроддзя, і не толькі для ўсяго рэгіёну Балтыйскага мора, — заявіў ён. — Развіццё ўстойлівага водазабеспячэння і ачысткі сцёкавых водаў у першую чаргу адпавядае інтарэсам насельніцтва гэтых пяці гарадоў Беларусі. Сённяшняе падпісанне дамовы аб незваротнай субсідыі з’яўляецца яшчэ адным крокам у напрамку да змены сітуацыі праз паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя як у Беларусі, так і ў Балтыйскім рэгіёне. Мы, натуральна, чакаем хуткай рэалізацыі гэтых праектаў і працягу эфектыўнага супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі ў Беларусі, іншымі донарамі і міжнароднымі арганізацыямі».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць