Культура22

Кнопкі з кілбасы і разбітая экспазіцыя: у Мінску адчынілася выстава «пастановачнага» плаката + фота

Першае, што бачыш, трапіўшы ў галерэю Саюза дызайнераў (Брылеўская, 14) — гэта стол з канцылярскімі кнопкамі, зробленымі з кілбасы, качан капусты з вечкам і безліч садавіны і агародніны.

Праходзіць некалькі секундаў, і ты разумееш, што усё гэта не проста ежа, а частка нейкай інсталяцыі. У галерэі Саюза дызайнераў адчынілася выстава «пастановачнага» плаката: «A posteriori: ад аб’екта да плаката, або Фота без шопа». Тэрмін «пастановачны» плакат не існуе, яго прыдумалі спецыяльна для выставы.

Беларускія дызайнеры прэзентавалі плакаты, зробленыя ў «да-фаташопны час». Большасць «пастановачных» плакатаў ствараліся пры канцы 1980–1990-х.

У тыя часы «змайстраваць-сфатаграфаваць» было самым аператыўным і даступным спосабам стварэння плаката. Хоць бывала і наадварот: напрыклад, для вядомага плаката «Перабудова» Уладзіміру Цэслеру прыйшлося выфарбаваць ў яркія колеры цэлы танк.

Без Цэслера на адкрыцці не абышлося. Ён мільгаў між натоўпу, задуменны, у шапцы, куртцы і швэдры колеру багны, трымаючы у руках кубак з нейкай вадкасцю.

Акрамя яго, на выставе былі і іншыя аўтары: Руслан Найдзен, Уладзімір Голубеў, Таццяна Гардашнікава, Сяргей Саркісаў, Уладзімір Цярэнцеў, Дзмітрый Сурскі і Ганна Мельнікава.

Адкрыццё праходзіла пад выступ саксафаніста,

Усе ахвотныя маглі не толькі дакрануцца да мастацтва, але і з’есці яго кавалак, што паспяхова і рабілі. Вялікая колькасць плакатаў прадстаўлена разам з рэальнымі аб’ектамі, якія з’яўляюцца непасрэднымі «героямі» плакатаў.
«Адламаць табе кавалак кнопкі?» — пытаецца хлопец у сяброўкі. — «Гэта крамольшчына нейкая, я не магу дазволіць сабе з’есці частку мастацтва».

Сутнасць гэтага віда мастацтва ў тым, што аўтар выбірае просты прадмет (ежа, прадмет побыту ці нешта іншае) і, захоўваючы яго пазнавальнасць, вырабляе з яго мадыфікаваны аб’ект, які выклікае ўсмешку ці, наадварот, адштурхоўвае.
Робячы аб’ект, аўтар узмацняе тыповыя якасці звыклага прадмета, дадае яму новую ўласцівасць або змяшчае ў ненатуральныя абставіны, і тым самым выходзіць за межы побыту і штодзённасці, стварае новае эстэтычнае прастору плаката, што дазваляе ярка і нестандартна раскрыць любую тэму.

«Вар’яцтва якое, як усё ж такі класна. Вось жывеш ты, жывеш і не бачыш, колькі рэчаў цікавых навокал і колькі ва ўсім сэнсаў, якія можна выкарыстаць», — дзеліцца са мной ўражаннямі хлопчык.

«Гэтая выстава пераважна рэтраспектыўная, але мы не абмяжоўваліся і прэзентавалі таксама сучасныя працы. Зараз усё можна зрабіць у фаташопе.
Раней асноўнай прыладай працы творца былі рукі. Бралі рэч, складалі кампазіцыю і пасля рабілі здымак. Мы упершыню паказалі сымбіёз плакату і аб’екту. Новая форма і новая падача павінна зацікавіць людзей», — распавядае пра выставу Дзмітрый Сурскі арганізатар выставы і старшыня Саюза дызайнераў.

Людзей было шмат. Звычайны міжсабойчык быў разбаўлены шматлікай моладдзю, якая з асалодай разглядала плакаты і частавалася віном для лепшага ўспрымання мастацтва.

Кожны знайшоў нешта цікавае для свайго эстэтычнага густу.
Цяжка было прайсці міма туалетнай паперы, якая нібыта «сочыць» за табой, не павесціся на заклікі «Купляйце беларускае» і «Працуй з імпэтам» Сурскага і не спыніцца перад загнутым цвіком на плакаце Уладзімір Голубева «Руiна», дазволіўшы сабе хвіліну рэфлексіі. Кожны плакат прыцягваў сваім нестандартным падыходам да бачання рэчаў, што кідала выклік і ўцягвала ў дыялог з сабой і тым, хто быў побач.

Былі і ахвяры.
Ці то ад палкага абмеркавання, ці ўжо ад добрага віна, але спіна мужчыны скантактавалася з адной з прац і стала прычынай разбітай экспазіцыі.

Каментары2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць