Грамадства150150

Няветлівая кандуктарка: «Са мной трэба размаўляць па-руску»

«Не ганьбі сябе са сваёй беларускай», — заявіла яна.

З абуральным выпадкам сутыкнуўся мінчук Андрусь Крэчка.

«1 красавіка я ехаў у тралейбусе маршрута № 1.

Я спытаў у кандуктаркі па-беларуску, ці будзе ў яе рэшта са ста тысячаў. Яна груба адказала: „Са мной трэба размаўляць па-руску. Не ганьбі сябе са сваёй беларускай“.
Кандуктарку завуць Дар’я Малашковіч, і калі я пачаў запісваць яе прозвішча для скаргі, яна пачала хапаць маю асадку, здзекліва казала „даць табе аўтограф?“, краналася маёй шчакі», — расказаў «Нашай Ніве» Крэчка.

Паводле яго словаў, гэта першы падобны выпадак, з якім яму давялося сутыкнуцца.

«Я раней сустракаў расіян, якія ветліва прасілі размаўляць па-руску, бо не разумеюць беларускай. Але такое варожае стаўленне сустракаю ўпершыню», —
сказаў ён.

Крэчка ўжо падрыхтаваў скаргу ў Мінсктранс, але пакуль не дасылаў яе. «Я не ведаю, ці напісаць толькі пра гэты выпадак, ці далучыць да скаргі артыкулы з Канстытуцыі і з Закона аб мовах», — паведаміў Андрусь Крэчка.

«НН» звязалася з кіраўніком аддзела перавозак тралейбуснага парка № 5 Сяргеем Шукам. Ён параіў даслаць скаргу.

«Няхай пацярпелы звяртаецца ў парк са скаргай. Тады будзем разбірацца, выклікаць яго, выклікаць кандуктарку. Бо пасажыр у скарзе можа напісаць адно, а кандуктар — абсалютна супрацьлеглае», —
сказаў Шука.

На пытанне, ці праходзяць кандыдаты на вакансію кантралёра-кандуктара адмысловыя тэсты, Шука адказаў, што спецыялізаванай праверкі на прафпрыдатнасць для кандуктараў не існуе, але яны павінны дзейнічаць паводле службовай інструкцыі, якая, у тым ліку, патрабуе ад кандуктара ветлівага і паважлівага стаўлення.

Каментары150

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць