Грамадства

МУС адмаўляецца шукаць узломшчыкаў «Белпартызана» і «Вясны» без заявы

Інфармацыя пра злачынства, размешчаная на сайтах, пацярпелых ад хакераў, не з’яўляецца падставай для пачатку расследавання.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч.

«Тое, што напісана на сайтах у інтэрнэце, якія не з’яўляюцца афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі, не можа быць разгледжана як заява і кіраўніцтва да дзеяння.
Таму няхай пацярпелыя бяруць ногі ў рукі, асадку з аркушам паперы, ідуць у РАУС і пішуць заяву. Што гэта яго сайт, што ён з’яўляецца яго ўладальнікам, арганізатарам, рэдактарам ці яшчэ кімсьці. І што яго ўласнасці ці іміджу нанесеная шкода — разбірайцеся, таварышы міліцыянеры, буду чакаць вашага адказу!»

Адзіная заўвага — звяртацца да беларускіх праваахоўнікаў пацярпелыя могуць толькі ў двух выпадках: альбо калі яны з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, альбо калі іх рэсурс размешчаны ў даменнай зоне «by».

Нагадаем, цягам 25 красавіка хакеры ўзламалі сайты «Беларускага партызана» і «Вясны». У выпадку з «Партызанам» хакеры размясцілі на галоўнай старонцы сайта пасланне, у якім патлумачылі свой учынак. На сайце «Вясны» зламыснікі памянялі загалоўкі матэрыялаў на супрацьлеглыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

Унучка Лукашэнкі скончыла сваё навучанне ў Маскве11

Віцэ-спікерамі Каардынацыйнай рады абяруць Анатоля Міхнаўца і Яўгена Андрэйчыка10

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць