Малая дзяўчынка атрымала цяжкія траўмы галавы пасля падзення мабільніка
Няшчасце здарылася ў Брэсце. Двухгадовая дзяўчынка падышла да маці з просьбай уключыць ёй мультфільмы на тэлефоне.
Яна трымала тэлефон над галавой, не ўтрымала гаджэт, і смартфон упаў ёй проста на галаву.
Спалоханая маці, заўважыўшы пашкоджанні ў дзіцяці, неадкладна звярнулася па медыцынскую дапамогу.
Падчас абследавання ў дзяўчынкі выявілі закрытую чэрапна-мазгавую траўму і пералом цемянной косткі.
Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, гэтае цялеснае пашкоджанне кваліфікавана як цяжкае.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары