Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва ў Беларусі да 2015 года павінны цалкам пакрываць сабекошт яе вытворчасці.Пра гэта заявіў 28 красавіка нядаўна прызначаны на пасаду генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Яўген Воранаў у эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ.
Па звестках «Белэнерга», у 2006 годзе беларусы плацілі за электраэнергію каля 90% кошту, каля 64% цеплавой энергіі, а цяпер плацяць каля 31% і 15% адпаведна.
«Таму ўраду пастаўлена задача паступова выходзіць на ўзровень сабекошту», — растлумачыў Яўген Воранаў.
-
«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне
-
20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін
-
Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі
Каментары