Свет33

Карла дэль Понтэ: Ёсць падазрэнні, што хімічную зброю ўжыла сірыйская апазіцыя

Былая пракурор Міжнароднага трыбунала цяпер працуе ў камісіі ААН па расследаванні падзей у Сірыі.

Супрацоўнікі праваабарончай камісіі ААН сабралі сведчанні ахвяраў грамадзянскай вайны ў Сірыі і дактароў, якія паказваюць, што нервова-паралітычны агент зарын маглі выкарыстоўваць паўстанцы. Пра гэта заявіла ў адна з кіраўніц камісіі Карла дэль Понтэ. Сведчанняў таго, што хімічную зброю прымянялі ўрадавыя войскі, няма, заявіла дэль Понтэ. Ужыццё хімічнай зброі забаронена міжнароднымі канвенцыямі.

«Нашы следчыя сустракаліся з ахвярамі, дактарамі і персаналам шпіталёў у суседніх з Сірыяй краінах і, згодна з іх справаздачамі, ёсць моцныя, але пакуль не неабвержныя доказы таго, што быў ужыты хімічны агент зарын», — сказала дэль Понтэ ў інтэрв'ю швейцарскаму італьянамоўнаму тэлеканалу.

«Яго ўжывала апазіцыя, паўстанцы, не ўрадавыя сілы», — дадала яна.

Карла дэль Понтэ стала вядомай у якасці пракурора Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі. Сярод іншых, яны займалася справай экс-прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча. Мілошавіч памёр у камеры ў Гаазе. Як паказала расследаванне, ён давёў сябе да смерці, спыніўшы прыём жыццёва неабходных сардэчных прэпаратаў. Цяпер дэль Понтэ займаецца канфліктам у Сірыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць