Каханне і сэкс99

Аголенае жаночае цела перашкаджае сэксу

Больш за палову жанчын ненавідзяць тое, як выглядае іх аголеныя цела, з-за чаго яны не могуць атрымліваць паўнавартаснага задавальнення ад сэксуальнага жыцця. Да такой сумнай высновы прыйшлі сацыёлагі з Вялікабрытаніі.

Яны апыталі больш за дзве тысячы наведвальнікаў фітнес-залаў і дыетычных клубаў, каб даведацца, як самі жанчыны ставяцца да ўласнага цела, і што іх больш за ўсё хвалюе. Аказалася, што для многіх жанчын неабходнасць распранацца на пляжы, а таксама перад каханым мужчынам выклікае непрыемнасць і нават страх. Шэсць з кожных дзесяці адчуваюць сябе няўпэўнена, стоячы аголенымі перад люстэркам, і толькі 40% пры гэтым турбуе, што думае пра іх цела партнёр.

Чвэрць апытаных наогул адмаўляюцца мець дома люстэрка ў поўны рост, таму што ім не падабаецца адлюстраванне аголенага жаночага цела, а 40% імкнецца пазбягаць глядзецца ў люстэрка пры любой магчымасці. Сацыёлагі таксама апытвалі жанчын, якія часткі цела яны лічаць у сябе найменш прывабнымі.

Безумоўнае першае месца ў гэтым спісе сораму заняў недасканалы жывот са складкамі тлушчу, а за ім размясціліся распаўнелыя, пашкоджаныя цэлюлітам сцёгны і клубы. Родавыя сцяжкі, тлушч на баках і адвіслая скура ў іншых зонах цела таксама з’яўляюцца падставай для хваляванняў многіх жанчын. Траціна апытаных заявіла, што комплексы з нагоды ўласнага цела перашкаджаюць ім мець нармальнае сэксуальнае жыццё.

У сярэднім, жанчыны хочуць схуднець на 5 кг, каб адчуваць сябе больш упэўнена ў ложку. А 15% апытаных упэўненыя, што іх партнёры сталі куды меней «гарачымі», калі самі жанчыны пастарэлі і набралі лішнюю вагу.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло4

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць