У рамках праграмы «Мы адкрываем свет» у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча 23 мая пройдзе лекцыя экс-пасла Рэспублікі Беларусь у Японіі Пятра Краўчанкі «Японія учора, сёння, заўтра».
Залай літаратуры на замежных мовах падрыхтавана выстава літаратуры аб Японіі са збору бібліятэкі, а таксама відэафільм, трансляцыя якога адбудзецца ў холе.
Слухачы лекцыі атрымаюць магчымасць не толькі пачуць аповед пра Японіі, але і ўбачыць фота-і відэаматэрыялы з асабістага архіва Пятра Краўчанка.
Лекцыя адбудзецца ў канферэнц-зале бібліятэкі а 17.00.
Каментары