Ад рэдакцыі44

У папяровай «НН»: Дзе працуюць дзеці беларускіх чыноўнікаў?

Пытайцеся ў шапіках свежы нумар тыднёвіка.

У нумары:

— Беларускае Эльдарада. Палессе хавае вялікія багацці, і краіна падступаецца да іх здабычы. Якія перспектывы ў прамысловага парка «Палессе-Лельчыцы»? «Там нават уран ёсць! І трошку золата», — расказвае славуты геолаг Радзім Гарэцкі.

— Чым займаюцца дзеці беларускіх чыноўнікаў і грамадскіх дзеячоў? Дачка Паўла Латушкі ўладкавалася ў консульскі аддзел пры беларускай амбасадзе ў Парыжы, а ўнук Аляксандра Радзькова — алімпійская надзея беларускага фігурнага коўзання. Сын Віктара Камянкова піша ў сацсетках па-беларуску, а дачка Алега Праляскоўскага наракае, што вымушана адпачываць у Сочы пяты год запар.

— Сям’я алкаголікаў тэрарызуе пад’езд у Серабранцы. «П’яны Сяргей спаў у ліфце побач са „свежымі“ кучамі і не даваў дзвярам зачыніцца», — скардзяцца суседзі.

— «Наеліся арэшкаў». Не ўсё так проста са збіццём у гіпермаркеце «Карона».

— Пяць самых цікавых аўтамабіляў «Мотаршоу-2013». Якая машына самая дарагая?

— Музыка веры. Камертон Сяргея Ваганава.

— Камета Неўскага: самая яркая ў XXI стагоддзі. Піша астраном Віктар Малышчыц.

— «Снайпер» з Нясвіжа: Міхаіл Галянеўскі. Пра суперагента чатырох разведак, які абвесціў сябе пераемнікам расійскага трона, піша Дзмітрый Гурневіч.

— Пяць міфаў пра камароў.

— Беларуская глыбіня: Сланцавы газ. Піша Павел Севярынец.

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвера. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і праз інтэрнэт. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.

…А прачытаўшы газету, укіньце ў скрынку суседу.

Каментары4

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →