Музыка

Вызначаны 10 фіналістаў дзіцячага конкурсу «Песня для Еўрабачання»

Прафесійнае журы на чале з народным артыстам Беларусі Эдуардам Зарыцкім вызначыла склад удзельнікаў фіналу конкурсу «Песня для Еўрабачання», які з’яўляецца нацыянальным адборачным турам міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013».

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, усяго на ўдзел у конкурсе паступілі 53 заяўкі, да разгляду прафесійным журы былі дапушчаныя 48 заявак, яшчэ пяць (адна з Беларусі і чатыры з Расіі) не адпавядалі патрабаванням палажэння аб правядзенні конкурсу. Як патлумачыла кіраўнік рабочай групы нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013» Людміла Барадзіна, да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Беларусі (не менш за два з паловай гады)».

У фінал конкурсу выйшлі:

Ангеліна Піпер (в. Астрамечава, Брэсцкая вобласць) з песняй «Мы танцуем джаз»;

Ксенія Церашонак (г. Мінск) — «Пад парусам мары»;

Ігар Мураўкін (п. Калодзішчы, Мінскі раён) — «Тыя, што шукаюць шчасце»;

Руслан Асланаў (в. Тарасава, Мінскі раён) — «Зоркі клічуць»;

Уладлен Іваноў (г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — «Белыя аблокі»;

Даная Шаршавіцкая (г. Барысаў, Мінская вобласць) — «Просты матыў»;

Юлія Мажылоўская (г. Мінск) — «Мары»;

Ганна Зайцава (г. Мінск) — «Мы памятаем»;

Ілья Волкаў (г. Мінск) — «Спявай са мной»;

Надзея Місякова (г. Мінск) — «Дзелавая».

Фінал конкурсу пройдзе ў верасні, паслядоўнасць выступленняў удзельнікаў вызначыць лёсаванне. Пераможца конкурсу будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2013», які пройдзе ў лістападзе ў Кіеве.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць