Здароўе11

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі

Пакуль ён праходзіць рэгістрацыю. У медустановах ён можа з’явіцца да канца года.

У Беларусі пачаўся сезон цвіцення — выпрабаванне для алергікаў.

Знайсці алерген дапамагае аналіз крыві. Яшчэ ёсць скурныя пробы. На невялікія драпіны наносяць алергены і праз 20 хвілін ацэньваюць рэакцыю. Пачырванела — значыць, ёсць адчувальнасць.

Як паведамляе news.by, у Акадэміі навук пайшлі далей. Беларускія навукоўцы стварылі біячып. Замежныя аналагі каштуюць плюс-мінус 1 тысяч рублёў за тэст. Паслуга з беларускай распрацоўкай абыдзецца пацыенту на 200 рублёў.

На гэтым біячыпе знаходзяцца дробныя кропкі, якія ўтрымліваюць алергены. Усяго 200 штук. На яго наносіцца кроў пацыента, дадаюцца іншыя неабходныя рэагенты. І такім чынам спецыяліст выяўляе патэнцыйнага вінаватага ў праблемах.

Тэст бязбольны, хуткі і дакладны, абяцаюць навукоўцы. Зараз чып праходзіць рэгістрацыйныя выпрабаванні, да канца года будзе ўведзены ў практыку.

«Мы плануем першым часам выконваць дыягностыку толькі ў нас. Але ў наступным мы вельмі спадзяёмся, што дадзены чып мы зможам рэалізоўваць у лабараторыях па ўсёй краіне. Вельмі важна: мы можам мяняць спектр. І калі мы ў Беларусі паспяхова гэты чып запусцім у клінічную практыку, то, магчыма, мы зможам яго таксама рэалізаваць на экспарт. Але для гэтага нам неабходна чып адаптаваць пад канкрэтную краіну. Умоўна пад Паўднёвую Амерыку. Там будзе зусім іншы спектр алергенаў. Мы гэта зможам зрабіць», — сказаў Андрэй Ганчароў, дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Каментары1

  • Алергія на выхлапы аўто
    21.04.2026
    Выяўляць будуць як заўсёды алергію на бярозкі і кветачкі? На табачны дым, сабачае дзярмо, нафтапрадукты, пары бензіна, хімічных рэчываў, пластыка - не будуць алергію выяўляць? Гэтай атруты ў гарадах, асабліва ўздоўж аўтадарог, і ў будматэрыялах нашмат больш, чым кветачак і бярозак, якіх у Мінску ўжо практычна няма. Усё павырубалі даўно, а новае не расце - гіне.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

PandaDoc звольніў частку каманды6

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць