Навука і тэхналогіі66

Даследаванне: Срэбра павышае эфектыўнасць антыбіётыкаў у тысячы разоў

Бактэрыцыдныя якасці срэбра былі добра вядомыя ячшэ з антычных часоў. Срэбра працягвала шырока выкарыстоўвацца ў медыцыне амаль да сярэдзіны ХХ ст., калі яго замянілі больш сучасныя сродкі з навукова даказанай эфектыўнасцю.

Аднак нядаўняе даследаванне групы навукоўцаў пад кіраўніцтвам Джэймса Колінса з Бостанскага універсітэта ў Масачусэтсе паказала, што срэбра можа значна ўзмацніць эфект антыбіётыкаў, якіх з кожным годам распрацоўваюць усё меней і да якіх усё актыўней прыстасоўваюцца шкодныя мікраарганізмы, піша сайт nature.com.

Вынікі даследавання каманды Джэймса Колінса паказваюць, прыём срэбра разам з антыбіётыкамі шматкроць павышае здольнасць апошніх знішчаць грамадмоўныя бактэрыі
— мікраарганізмы з двайной клетачнай мембранай, што робіць іх больш устойлівымі да антыбіётыкаў і антыцелаў чалавека.

Аднак іоны срэбра атакуюць клетачную мембрану бактэрый, што робіць бактэрыі безабароннымі перад антыбіётыкамі. Таксама іоны срэбра ўмешваюцца ў працэс метабалізму бактэрыі, што выклікае перавытворчасць таксічных для самой бактэрыі вытворных кіслароду.

Навукоўцы сцвярджаюць, што антыбіётыкі з дапамогай невялікай колькасці іонаў срэбра могуць знішчыць ад 10 да 1000 разоў больш бактэрый чым без дапамогі метала.
Пры гэтым павелічэнне праходнасці мембраны бактэрый не дазваляе ім выводзіць антыбіётыкі назад: гэта «адключае» механізм супраціўляльнасці мікраарганізмаў лекам.

Трэба заўважыць, што крытыкі даследавання ўжо нагадалі Колінсу пра таксічную небяспечнасць срэбра, якое адносіцца да цяжкіх металаў.
Аднак навуковец сцвярджае, што падчас выпрабавання на мышах добрых вынікаў удалося дасягнуць пры выкарыстанні нетаксічных дозаў срэбра.

Да таго ж Колінс лічыць, што можна стварыць нетаксічны і бясшкодны аналаг, які будзе валодаць такім самым эфектам на бактэрыі, як і срэбра.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве3

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве16

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў27

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве3

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць