Здарэнні

Следства вывучае некалькі кірункаў дзейнасці былой дырэктаркі «Белдзяржцырка»

У поле зроку следства знаходзіцца некалькі кірункаў дзейнасці былога дырэктара «Белдзяржцырка» Таццяны Бандарчук. Пра гэта 25 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Паводле яго слоў, цяпер вывучаюцца пытанні, звязаныя з выкарыстаннем Бандарчук аўтарскага права, бясплатнай рэалізацыяй квіткоў на некаторыя сеансы, страхаваннем замежных артыстаў, выплатамі беларускім артыстам, якія знаходзяцца на гастролях.

Нагадаем, 7 чэрвеня было абвешчана, што Генеральнай пракуратурай Беларусі па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС і КДК распачата крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара — мастацкага кіраўніка дзяржаўнай відовішчнай установы «Беларускі дзяржаўны цырк» Таццяны Бандарчук.

Паводле атрыманых матэрыялаў крымінальнай справы, былы кіраўнік установы падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК). Справа прынята да вытворчасці Следчым камітэтам.

Мера стрымання ў дачыненні да падазронай не абіралася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?10

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага6

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе8

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?10

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць