ДАІ сёння перакрые рух па праспекце Незалежнасці і шэрагу вуліц у Мінску для трэніроўкі параднай калоны да ўрачыстасцяў да Дня Незалежнасці.
У прыватнасці, сёння з 20.00 да 5.00 28 чэрвеня па праспекце Незалежнасці, вуліцах Сурганава, Арлоўскай і Багдановіча пры руху механізаванай калоны на час праходжання тэхнікі будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту, акрамя сустрэчнага грамадскага.
Па вуліцы Сурганава на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да плошчы Бангалор і вуліцы М. Багдановіча на ўчастку ад вуліцы Сурганава да праспекта Машэрава закрываецца рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках на час правядзення трэніроўкі. Працэдура паўторыцца і 29 чэрвеня з 20.00 да 5.00 30 чэрвеня.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршрутаў руху, а таксама не паркаваць свае транспартныя сродкі на дадзеных участках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуяваць.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары