Каханне і сэкс77

Скандалы на конкурсах прыгажосці: Італія, Вялікабрытанія, Францыя, Расія + фоты

Любы конкурс прыгажосці — з’ява медыйная. Практычна ніводзін не абыходзіцца без скандалаў.
І тое, што конкурс «Міс Мінск» сёння абмяркоўваецца з-за інтымных фотаздымкаў пераможцы, сітуацыя даволі тыповая. Напішыце па-руску ці ангельску запыт у пошукавік пра конкурсы прыгожосці, дык атрымаеце вялікую колькасць спасылак, якія прысвечаныя менавіта падобным здарэнням.

Вось, напрыклад, трох фіналістак конкурсу прыгажосці «Міс Італія» дыскваліфікавалі за занадта сэксуальныя фатаграфіі, якія арганізатары выявілі ў інтэрнэце. Падобныя выпадкі адбываліся і раней, але пазбавіць шанцаў на перамогу адразу траіх дзяўчат арганізатары вырашыліся ўпершыню.

Самая юная з іх — Аліса Белота — была знятая з конкурсу за фотасесію ў ружовай начной кашулі, а таксама за фота, для якога яна пазіравала ў фрывольнай позе, адзетая ў кароткія джынсавыя шорты і ў туфлях на высокіх абцасах.

Рафаэла Магуньё была заўважаная суддзямі на фотаздымках ў шаўковым споднім на скураной канапе і ў чорным напаўпразрыстым гарсэце.

А ў трэцяй мадэлі — Тыцыяна П’ерджыяні — знайшлі не толькі фота, але і відэазапіс таго, як яна пазуе з аголенымі грудзьмі.

І гэта далёка не адзіны выпадак. У 2012 годзе ў конкурсе брала ўдзел К’яра Данезэ, удзельніца справы «Рубі» — оргій на віле былога прэм’ера Берлусконі.

20-гадовая мадэлька спадзявалася, што сувязі з Берлусконі не акажуць негатыўнага ўплыву на ўдзел у конкурсе

Скандалы здараліся і ў Вялікабрытаніі. «Міс Корнуол» (рэгіянальны конкурс прыгажосці) Лору Анэс, запісалі ў прастытуткі і знайшлі здымкі 1999 года, дзе яна здымалася для мужскога часопіса топлес. Тады ёй было ўсяго 16 гадоў. Магчымасць удзельнічаць у нацыянальным конкурсе ў яе забралі адразу — паводле правілаў, удзельніцам забараняецца здымацца аголенымі.

Лора Анэс падманвала арганізатараў і з узростам. Удзельнічаючы ў конкурсах з 2006 году, яна кожны раз сцвярджала, што ёй 22.

У Францыі, дзе правілы нацыяльнага конкурсу падобныя, у 2008 старшыня камітэта «Міс Францыя» таксама патрабаваў забраць у пераможцы тытулу і кароны з-за эратычных здымкаў, апублікаваных у адным з часопісаў. Паводле яго слоў, гэта дыскрэдытавала не толькі конкурс, але і імідж усёй краіны.

Валеры Берг ледзь не пазбавілі тытула з-за эратычнай фотасесіі, апублікаванай праз два тыдні пасля конкурсу.

Зрэшты, скандалы тычацца не толькі мінулага ўдзельніц і пікантных фотаздымкаў. Традыцыйна з’яўляецца інфармацыя пра шантаж, карупцыю і нават расізм. І не толькі.

Місіс Расіі 2012, напрыклад, была вымушана адмовіцца ад кароны пасля скандальнага інтэрв’ю, дзе яна прадэманстравала свае інтэлектуальныя здольнасці. Жонка футбаліста Жыркова, Іна тады, між іншым, казала, што Сонца круціцца вакол Зямлі.

Такім чынам, усе скандалы і пазбаўленні тытулаў маюць даволі падобную прыроду — ад удзельніц конкурсу чакаюць не толькі прыгажосці, але і ўзорнасці ў паводзінах. Што да фатаграфій, то на Захадзе ўдзельніц дыскваліфікуюць за здымкі, якія ў параўнанні з кадрамі фіналістак Міс Мінск выглядаюць проста цнатлівымі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу4

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Мігрантку з Гвінеі дэпартавалі з Беларусі, а яе дачку забралі ў дзіцячы дом у Мінску19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу4

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць