Каханне і сэкс88

Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт

Беларуска Настасся Князь з’ехала ў Ізраіль. Цяпер яна сустракаецца з мясцовым хлопцам і распавядае ў сацсетках, як сёлета знаёміла яго з беларускай рэальнасцю. Яе відэа з серыі «dating belаrusian» збіраюць сотні тысяч праглядаў.

Тут і далей скрыншоты інстаграм

Звычайна ў першай частцы відэа жартаўлівых ролікаў Настасся паказвае, як вандруе з каханым па розных краінах, наведвае шыкоўныя рэстараны і п’е віно ля мора — гэта просты ўзровень «daiting belаrusian».

А вось складаны ўзровень — ехаць разам у электрычцы, катацца на атракцыёне «Ракушка» і нават дапамагаць прыводзіць у парадак могілкі.

Тут, канечне, не здагадацца, што са спісу было самым складаным для замежніка.

Здаецца, што ізраільцянін, якога завуць Дор, зусім не супраць такіх прыгод на радзіме сваёй дзяўчыны. Каментатары ў інстаграме таксама ў захапленні.

Найбольш папулярны каментарый, які набраў больш за 2800 лайкаў, такі: «Не ведаю, да чаго вы яго рыхтавалі, але ён гатовы».

У Беларусі Дора таксама навучылі збіраць грыбы ды капаць бульбу, паказалі велізарныя БелАЗы. А ў Нясвіжы Настасся разам з каханым пераапранулася ў старажытныя сукенкі і шпацыравала на фоне палаца, абмахваючыся веерамі.

Дор некалькі месяцаў вывучаў рускую мову, каб размаўляць са сваякамі сваёй дзяўчыны. І дакладна скарыў бабулю Настассі, калі старанна напісаў на паперцы: «Бабушка, я люблю тебя».

А вось маці дзяўчыны ён шакаваў сваім веданнем альтэрнатыўных слоў. Хацеў зрабіць камплімент запяканцы, якую прыгатавала жанчына, і выдаў: «Раз**б». Маці засмуцілася: «Скажы яму, што так гаварыць нельга!»

Каментары8

  • Ёсік
    01.10.2025
    Какошнік ды расейскія сукенкі. Вось і ўся Беларусь для замежнікаў.
  • Жвір
    01.10.2025
    Ёсік, расейскіх сукенак не існавала, усe тыя дрэбы, або іхныя ўзоры, ішлі ў рашу з захаду. Не было на рашы лагерфельдаў, іўсэнларанаў, жанаўполяўгат'ё..., ні ко лі.
    А какошнік, кажуць, пайшоў ад курыцы(кокошъ), хаця я лічу, што ад какеш(кокешнікъ).
  • Алесь
    01.10.2025
    А з Палестынай?

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць