Каханне і сэкс33

Сэкс спрыяе амаладжэнню

Былы кіраўнік аддзялення псіхалогіі сталага веку пры Royal Edinburgh Hospital у Шатландыі доктар Дэвід Уікс правёў разам са сваімі калегамі даследаванне, якое паказала, што рэгулярны сэкс спрыяе амаладжэнню. Пры захаванні актыўнага палавога жыцця мужчыны і жанчыны з сярэдняй узроставай групы выглядалі на 5–7 гадоў маладзейшы за свой біялагічны ўзрост. Іншыя брытанскія даследчыкі нядаўна даказалі — рэгулярны сэкс зніжае верагоднасць заўчаснай смерці.

Доктар Уікс лічыць, што людзі ўсіх узростаў павінны быць у курсе пераваг здаровага сэксуальнага жыцця. Сам вучоны выдаткаваў больш за 10 гадоў на вывучэнне дадзенага пытання. Ён пераканаўся ў тым, што тыя яго пацыенты з узроставай групы 40–50 гадоў, якія вялі на 50% больш рэгулярнае палавое жыццё (у сярэднім, тройчы на тыдзень супраць двух сэксуальных кантактаў), выглядалі маладзей.

Па словах навукоўца, тое задавальненне, якое прыносіць чалавеку сэкс, з’яўляецца ключавым фактарам у справе стрымлівання ўзроставых змяненняў. Сваю ролю адыгрывае і біялогія, так як у ходзе заняткаў сэксам у кроў паступаюць «гармоны задавальнення» эндарфіны, якія дзейнічаюць у якасці натуральных абязбольвальных. Яны зніжаюць узровень неспакою і палягчаюць працэс засынання.

Нарэшце, сэксуальныя «практыкаванні» ўзмацняюць кровазварот, што вельмі важна для здароўя сэрца і скуры. Падчас заняткаў сэксам вылучаецца і гармон росту чалавека, які спрыяе эластычнасці скуры і які зніжае праявы маршчын. Сэкс дапамагае спальваць тлушч і ўмацоўваць імунную сістэму.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць