Грамадства

Электронная сістэма продажу квіткоў да лістапада з'явіцца ва ўсіх кінатэатрах Мінска

Пра гэта сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш.

«Мінчане ўжо ацанілі гэта новаўвядзенне, бо ў Мінску ўжо 9 кінатэатраў падлучаныя да электроннай сістэмы аплаты квіткоў. Заказваць квіткі можна па адрасе: kino.bycard.by — тут відаць і колькасць пакінутых квіткоў на сеанс, можна выбраць зручныя дату і час сеансу, упадабанае месца ў зале. Я думаю, што да канца наступнага года каля 60% жыхароў сталіцы будуць купляць квіткі праз Інтэрнэт», — сказаў В. Коктыш.

Акрамя таго, у бягучым годзе практычна ўсе кінатэатры Мінска пяройдуць на лічбавае абсталяванне.
У верасні прыняць гледачоў пасля рамонту зможа абноўлены кінатэатр «Ракета», дзе таксама ўсталююць такое абсталяванне. Наступнымі ў чарзе на рэканструкцыю яшчэ два кінатэатры — «Перамога» і «Масква».

«У цэлым жа хацелася б, каб у Мінску было больш кіназалаў. Цяпер мы паказваем фільмы ў 24 кіназалах, але гэтага недастаткова.
Бо патэнцыял сталічных кінатэатраў — прыняць 8–9 млн гледачоў, а па факце выходзіць 5 млн. У нас проста не хапае экраннага часу, каб паказаць усё, што б мы хацелі. Тым больш што тэрміны пракату вельмі кароткія, і падоўжыць іх мы не можам, бо прыходзяць новыя фільмы. Таму для таго, каб забяспечыць развіццё кінавідэапракату і павялічыць даходнасць, патрэбныя новыя кіназалы.
Зараз мы праектуем новы кінатэатр «Авангард» у раёне станцыі метро «Грушаўка», але акрамя яго трэба яшчэ 20 кіназалаў, і тады ўсе пытанні будуць знятыя, — адзначыў В. Коктыш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць