Дэвальвацыя расійскага рубля паставіла беларускіх імпарцёраў аўтамабіляў у няроўныя ўмовы ў параўнанні з расійскімі. Калі расійскі рубель і далей будзе абясцэньвацца, гэта можа прывесці да новага перадзелу аўтамабільнага рынку ў Беларусі.
За апошнія тры месяцы расійскі рубель страціў у вазе прыблізна 8%, зваліўшыся з пазіцыі 30 рублёў за даляр да 32,5 рублёў. Пры гэтым аналітыкі прагназуюць, што да канца года за адзін даляр будуць плаціць ужо 35 рублёў. Іншымі словамі, прагназуецца дадатковая дэвальвацыя ў памеры яшчэ 8%, што ў цэлым па выніках года прывядзе да зніжэння кошту расійскага рубля на 16%. Менавіта зыходзячы з гэтага прагнозу бізнэс сёння і выбудоўвае ўсе працэсы на другую палову 2013.
Зразумела, што дэвальвацыя расійскага рубля — як мінулая так і прагназаваная — непасрэдна ўплывае і на Беларусь. І першымі гэты ўплыў адчулі гульцы рынка легкавых аўтамабіляў.
Палітыка беларускіх уладаў ужо прывяла да таго, што ў 2012 годзе мы страцілі частку свайго рынку, бо некалькі дылераў з пэўных прычын перайшлі на працу праз расійскіх імпарцёраў. Фактычна рынак падзяліўся на два лагеры, якія сёння канкуруюць паміж сабой не толькі па цэнах, але і па ўзроўні абслугоўвання кліентаў. Аднак з прычыны дэвальвацыі расійскага рубля тая частка беларускага аўтамабільнага рынку, што адкалолася, нечакана атрымала ў свае рукі вельмі моцны цэнавы козыр.
Як расказаў дырэктар дылерскага цэнтра «
«Часам яна выбіраецца, часам спускаецца зверху, але кожны імпарцёр ведае, у якой валюце ён будзе атрымліваць рахункі на тавар. З мінулага года некаторыя гульцы беларускага аўтамабільнага рынку перайшлі на працу з расійскімі імпарцёрамі і цяпер атрымліваюць тавар у расійскіх рублях. Гэта растаможаныя ў Расіі аўтамабілі, цэнаўтварэнне на якія таксама прывязваецца да курсу расійскага рубля. Таму на сённяшні дзень складваецца такая цікавая сітуацыя, што брэнды, якія фармуюць цэны зыходзячы з курсу расійскага рубля, пры яго рэзкай дэвальвацыі маюць такую адчувальную канкурэнтную перавагу, як зніжэнне цаны на аўтамабілі. Іншымі словамі, калі курс расійскага рубля ўпаў за апошнія месяцы на 8 працэнтаў, то настолькі ж знізіліся і цэны на аўтамабілі, якія пастаўляюцца ў Беларусь праз расійскіх імпарцёраў», — заявіў Георгій Бараноўскі.
Як растлумачыў дырэктар «
Так, расійскія імпарцёры разлічваюцца за пастаўленыя аўтамабілі ў расійскіх рублях, а беларускія — у валюце.
Вытворцы аўтамабіляў проста не хочуць усталёўваць цэны ў беларускіх рублях.
«Палітыка расійскіх імпарцёраў такая, што яны наперад, на ўвесь каляндарны год, закладваюць прагназаваны курс расійскага рубля. І нават у крызісныя часы 2008–2009 гадоў імпарцёры прымалі рашэнне не змяняць гэты курс. Гэта значыць, нягледзячы на дэвальвацыю рубля, цэны на аўтамабілі ў Расіі не змяняюцца. Ніхто
Іншымі словамі, калі ў пачатку года расійскі імпарцёр пастаўляў у краіну аўтамабіль па цане 1 мільён расійскіх рублёў, што складала 33,3 тысячы даляраў, то і цяпер пастаўляе за 1 мільён рублёў. Але цяпер гэты мільён каштуе ўжо 30,7 тыс. даляраў.
Калі ж гаворка ідзе пра аўтамабіль за 3 мільёны рублёў, то розніца атрымліваецца ў 8000 долараў. А да канца года гэтая розніца можа дасягнуць 16 тысяч. Усе гэтыя фактары вельмі сур’ёзна ўплываюць на аўтамабільны рынак Беларусі.
«Як толькі адбываецца дэвальвацыя расійскага рубля, беларускія пакупнікі пачынаюць звяртаць больш увагі на цэнаўтварэнне расійскіх дылераў, бо там фармуецца істотная розніца ў 5–10 тысяч даляраў. Тут адбываецца адток пакупнікоў з краіны. З іншага боку, беларускія дылеры, якія працуюць з расійскімі імпарцёрамі, пачынаюць выйграваць па цэнах у тых, якія працуюць па іншай валюце. Да канца года, паводле прагнозаў, курс расійскага рубля складзе 35 рублёў за даляр. Гэта азначае дэвальвацыю яшчэ каля 8% і адпаведнае зніжэнне цэнаў на аўтамабілі, якія імпартуюцца ў Беларусь праз Расію», — растлумачыў Георгій Бараноўскі.
Па словах дырэктара аўтацэнтра «
Георгій Бараноўскі не бярэцца прагназаваць, як павядуць сябе беларускія дылеры.
«Гэта пытанне перамоваў кожнага аўтамабільнага брэнда з пастаўшчыком», — сказаў дырэктар аўтацэнтра. Але і так зразумела, што ў дылераў, якія яшчэ не перайшлі на работу з расійскімі імпарцёрамі, з’яўляецца вялікая спакуса гэта зрабіць. Бо ўжо цяпер цэны на новыя аўтамабілі ў аўтацэнтрах «Таёта», «
Зрэшты, дэвальвацыя расійскага рубля ўжо ўплывае не толькі на бізнэс беларускіх дылераў легкавых аўтамабіляў.
Практычна ўсе беларускія прадпрыемствы, экспарт якіх завязаны на Расію, трапляюць у вельмі нявыгадныя ўмовы.Той жа МАЗ ужо ў пачатку 2013 года пачаў адчуваць праблемы з экспартам сваіх аўтамабіляў у Расію. Зараз жа, калі расійскі рубель упаў, гэтыя праблемы яшчэ больш пагоршацца. І рэч не толькі ў тым, што расійскія КамАЗы раптам патаннелі. Патаннелі ў Расіі і ўсе імпартныя грузавыя аўтамабілі, бо яны таксама пастаўляюцца ў расійскіх рублях з фіксаваным на год курсам. І фактычна ўвесь расійскі імпарт працуе па такой схеме, што стварае рэальную пагрозу ўсяму беларускаму экспарту ў Расію. У такой сітуацыі ў беларускіх уладаў можа проста не застацца іншага выйсця, як пайсці на аналагічную дэвальвацыю беларускага рубля. І гэта ўжо пачало адбывацца.
Каментары