Вечарам 30 ліпеня ў Гродзенскай выставачнай зале адкрылася выстава фатографа, былога супрацоўніка «Нашай Нівы» Андрэя Лянкевіча.
Праект «Паганства» прыехаў у абласны цэнтр пасля выстаў у Германіі, Латвіі, Польшчы, ЗША, Швецыі і Францыі. Ён складаецца са здымкаў, мультымедыя і кнігі.
Аўтар мяркуе, што сучасная цывілізацыя знаходзіцца не толькі пад уплывам хрысціянства з гісторыяй у дзве тысячы год, але ў значнай ступені і паганства з яго ўзростам у 20 тысяч год на нашых землях.
«Паганства прысутнічае ў жыцці сучаснага грамадства: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката, — гаворыцца ў прадмове да праекта. — У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што
Лянкевіч пачынаў свой шлях фатографа ў Гродне. Цяпер працягвае навучанне ў Акадэміі мастацтваў ў Мюнхене, выкладае ў ЕГУ.
Каментары